Вярховіцкая Свята-Мікалаеўская царква
Замовіць экскурсіюСвята-Мікалаеўская царква ў Вярховічах была пабудавана ў 1933 годзе. Будавалася яна як касцёл на месцы iснаваўшага тут раней драўлянага каталіцкага храма, які заклалі Копаці яшчэ ў XVI стагоддзі. Пабудаваны ён быў пры ксяндзу Лукашэвічу на ахвяраванні вернікаў. Пасля вайны храм быў перароблены ў Свята-Мікалаеўскую царкву, пераасвячоны ў 1950 годзе. Сучасны выгляд царква набыла ў ходзе рэстаўрацыі, распачатай у 2004 годзе.
Высокая званіца завяршаецца чатырохсхільным шатром-шпілем, што прыўносіць у знешняе аблічча царквы гатычныя рысы. Асноўны аб'ём храма выкананы ў выглядзе даўгаватага зруба, які пераходзіць у больш нізкую шматгранную апсіду, увянчаную маленькім купалам. На адной з граняў апсіды намаляваны вобраз Св. Панцеляймона. Усяго храм вянчаюць 3 невялікіх купалы: на званіцы, цэнтральным аб'ёме і апсідзе.
раскрыць увесь тэкст