ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Слонімскі Спаса-Праабражэнскі сабор

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы Стыль: барока Дата ўтварэння: 1994 - 2005 гг Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Леніна
Праваслаўны Спаса-Праабражэнскі сабор - найноўшая культавая пабудова Слоніма. Хоць ён быў пабудаваны зусім нядаўна, але мае перадгісторыю.

У 1635 годзе ў Слоніме па фундацыі Сапегаў з”явіўся касцёл Божага Цела, побач з якім у 1650 г. вырас манастыр канонікаў латэранскіх. У сярэдзіне XIX стагоддзя манахаў з манастыра выгналі, а касцёл перабудавалі ў праваслаўную царкву шляхам надбудовы над асноўным аб”ёмам купала. У 1963 г. царква была падарваная, а ў 2000 гг. яе вырашылі аднавіць.

У адноўленым Спаса-Праабражэнскім саборы з званіцай форму асноўнага аб”ёму і барочныя франтоны вырашылі захаваць касцёльныя, а вось колькасць купалаў павялічылася да пяці. Зараз сабор уяўляе сабой масіўную каменную аснову з пяццю тонкімі купаламі, размешчанымі не па цэнтру, а зрушанымі да алтара. раскрыць увесь тэкст

Фота - Слонімскі Спаса-Праабражэнскі сабор

Размяшчэнне на карце - Слонімскі Спаса-Праабражэнскі сабор

Адрас Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Леніна GPS Google: 53.096356′ N, 25.317839′ E