Замчышча Лагойска
Замовіць экскурсію
Тып: Археалагічныя помнікі
Дата ўтварэння: 15 стагоддзе
Статус: Регіянальнага значэння
г. Лагойск, вул. Камсамольская
Цэнтрам старажытнага Лагойска з”яўляецца замчышча, або Замкавая гара . Яна знаходзіцца на правым беразе ракі Гайна ў Лагойскім парку. Цяпер гэта гарадскі парк культуры і адпачынку. На высокім земляным вале стаяла добра ўмацаваная крэпасць.
Лагойскі замак быў магутнай цытадэллю на паўднёвых межах Полацкага княства. Ён знаходзіўся на кароткім шляху паміж Полацкім і самым паўднёвым горадам уладанняў Усяслава Чарадзея - Менскам. Такое месцазнаходжанне спрыяла росту горада. Замак атачаў роў глыбінёй 22 м і шырынёй 32 м. Ён запаўняўся вадой з ракі і прыбярэжных крыніц. Замак быў разбураны падчас вайны са шведамі.
раскрыць увесь тэкст