Комплекс кляштара кармелітаў у Засвіры
Замовіць экскурсіюЗасвирскі касцёл і манастыр кармелітаў — помнік архітэктуры барока пачатку XVIII стагоддзя. Пабудаваны ў 1713 году з цэглы як храм ордэна кармелітаў на сродкі Крыштофа і Ядзвігі Зяновічаў. У 1865—1920 касцёл перабудаваны пад царкву, напачатку 1990-х гг. вернуты каталікам.
Касцёл уяўляе однанефны храм з двухвежавым галоўным фасадам. Храм пакрыты высокім двускатным дахам, якая над апсідай пераходзіць у конусападобную. Вонкавая архітэктура касцёла вызначана ў сціплых манументальных формах. Масіўныя сцены бакавых фасадаў і паўцыліндрычнай апсіды прарэзаны высокімі паўцыркульнымі вокнамі і завершаны магутным прафіляваным карнізам. На галоўным фасадзе вылучаюцца тры часткі па вертыкалі: цэнтральная і дзве бакавыя – двух”ярусныя вежы. Цэнтральная частка завершана трохкутным франтонам. Цэнтральную частку фасада фланкуюць дзве двух”ярусныя вежы. Першы ярус – аснова дэкаравана высокімі паўцыркульнымі нішамі; другі – прарэзаны паўцыркульнымі аркавымі праёмамі. Вежы завершаны невысокімі шатрамі з главкой.
У інтэр”еры асноўная зальная частка храма перакрыта драўляным корабавым перакрыццем. Сцены паміж вокнамі дэкараваны слаістымі пілястрамі. Алтарная частка ад асноўнай залы храма адлучана аркавым праёмам. Дэкаратыўнае афармленне інтэр”еру не захавалася.
Двух”ярусная званіца размешчана зблізку паўднёвага боку касцёла. Першы ярус – высокі цокаль, зроблены з бутавага каменя, другі – чатырохстенны з цэглы, сцены прарэзаны аркавымі праёмамі. Званіца пакрыта невысокім шатровым дахам.
Да бакавога паўночнага фасада касцёла далучаўся аднапавярховы корпус манастыра і разам з ім утвараў замкнёны ўнутраны панадворак. У 1994 г. Траецкі касцёл і частка манастыра, што далучаецца да яго поруч апсіды, былі адноўлены.
раскрыць увесь тэкстФота - Комплекс кляштара кармелітаў у Засвіры
Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Комплекс кляштара кармелітаў у Засвіры
-
Блакітныя каралі Нарачанскага краю
- Даты па запыце
- Працягласць: 12:00 г.
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі