ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Комплекс будынкаў былога Траецкага манастыра базыльянак

Замовіць экскурсію
Тып: Манастыры Дата ўтварэння: 1630 г Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, г. Мінск

Комплекс жаночага манастыра базыльянак быў пабудаваны ў першай палове XVII стагоддзя пры Траецкай царкве, якая стаяла на гэтым месцы раней. Першапачаткова ўсе пабудовы кляштарнага комплексу былі драўлянымі. Храм і манастыр моцна пацярпелі падчас Паўночнай вайны 1700 - 1721 гг. Рускія войскі ў пошуках золата і скарбаў ордэна базыльянаў разрабавалі і моцна пашкодзілі кляштар, але так нічога і не знайшлі.

У канцы XVIII стагоддзя губернскім архітэктарам Крамерам быў узведзены каменны корпус Траецкага манастыра, які захаваўся да нашых дзён. У 1839 г. дзеянне царкоўнай уніі на тэрыторыі Беларусі было спынена і комплекс будынкаў быў перададзены пад патрэбы гарадской бальніцы. У гэты час да комплексу манастыра прыбудоўваюць яшчэ два будынкі: багадзельню і дом інвалідаў.

Да 2012 г. у карпусах былога кляштара знаходзілася 2-я гарадская клінічная бальніца.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Комплекс будынкаў былога Траецкага манастыра базыльянак

Размяшчэнне на карце - Комплекс будынкаў былога Траецкага манастыра базыльянак

Адрас Рэспубліка Беларусь, г. Мінск GPS Google: 53.908845′ N, 27.558378′ E