ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Помнік Бабру

Замовіць экскурсію
Тып: Помнікі Дата ўтварэння: 2006 - 2008 гг Статус: Без катэгорыі Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл., г. Бабруйск

Усе гарады маюць сваю гісторыю. Многія з іх вырастаюць з невялікіх вёсак і пасёлкаў сярод палёў, лясоў і рэк. Не стаў выключэннем і Бабруйск - адзін з найбуйнейшых па колькасці насельніцтва горад Беларусі. Ён зарадзіўся ў маляўнічым месцы - на рацэ Бярэзіне. Калісьці тут размяшчаўся невялікі пасёлак, жыхары якога займаліся рыбным і бабровым промыслам. Таму, як лічаць некаторыя гісторыкі, горад і атрымаў сваю назву «Бабруйск».

У 2006 годзе бабёр стаў узаконеным сімвалам горада - у Бабруйску ўсталявалі помнік гэтаму грызуну. Аўтарам скульптуры стаў В.Гаўрыленка. Помнік з”явiўся ў адным з самых ажыўленых месцаў горада - побач з мясцовым рынкам. Скульптура выканана з бронзы, якая ўяўляе сабой бабра ростам 1.70 м у сурдуцэ і капелюшы. Па словах аўтара скульптуры, гэты бабёр - іранічны вобраз сярэднестатыстычнага жыхара Бабруйска пачатку XX стагоддзя. Сярод мясцовых жыхароў існуе павер”е, што той, хто патрэ ланцужок ад гадзіннiка бабра або дакранецца да яго носа, здабудзе поспех і багацце.

У 2008 годзе ў Бабруйску ўсталявалі яшчэ два помнікі: копію бабра з Маскоўскага дворыка (Расія) і бабра-сантэхніка.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Помнік Бабру

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Помнік Бабру

Размяшчэнне на карце - Помнік Бабру

Адрас Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл., г. Бабруйск GPS Google: 53.133574′ N, 29.227675′ E