ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Сядзіба графа Старжынскага

Замовіць экскурсію
Тып: Палацы і сядзібы, Паркі, скверы Стыль: барока Дата ўтварэння: 20 стагоддзе Статус: Без катэгорыі Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мядзельскі р-н, в. Камарова

Сядзіба «Камарова» налічвала больш 30 розных будынкаў (20 га) і прыналежала Хомінскім, а ў другой палове XIX ст. у якасці пасагу жонкі перайшло графу Старжынcкаму, радавы маёнтак якога знаходзілася ў Страбле, пад Варшавай. Графская сядзіба фармавалася напачатку XX ст. і складалася з сядзібнай хаты, парку, саду, аранжарэі, службовых будынкаў, вялікага гаспадарчага двара, некалькіх пад”язных дарог з велічнымі брамами, воднай сістэмы.

На сённяшні момант захаваліся сядзібная хата і 2 службовых флігеля, два гумны, уваходныя вароты, гаспадарчыя будынкі, пейзажны парк з 2 сажалкамі. Да сядзібы падыходзяць 4 дарогі: з поўначы, поўдні, захаду і ўсходу; цэнтральны ўезд на тэрыторыю сядзібы з паўднёвага боку. На заходнім боку пляца каменныя вароты – галоўны ўезд на тэрыторыю сядзібы. Поруч варот размешчаны 2 свірана з бутавага каменя. Ад уязных варот ідзе, абсаджаная клёнамі, цэнтральная алея, якая дзеліць сядзібу на паўночную і паўднёвую часткі.

Сядзібны дом аднапавярховы, П-вобразны ў плане. Па кутах дэкараваны руставанымі лапаткамі, аконныя праёмы — cандрыками. Парадны партэр невялікі, у форме прастакутніка. З трох бакоў зачынены.

Сярод гаспадарчых будынкаў вылучаецца свіран, каля ўваходных варот. Гэта масіўны, прастакутны ў плане, будынак, накрыты двускатным дахам. Яго сцены пабудаваны з буйнага шліфаванага бутавага каменя, кутнія слупы – з цэглы. З цэглы таксама асобныя дэкаратыўныя элементы: афармленне ўваходнага праёму, ліштва вокнаў, трохкутны тарцовы франтон, ступеністы карніз. Спалучэнне цэглы і бутавага каменя ўтворыць кантраснае каляровае рашэнне, надае будынку прыгажосць.

Паўднёвую частку сядзібы займае пейзажны парк. Тэрыторыя парку паніжаецца да раўчука і абмежавана дзвюма сажалкамі. У парку растуць пераважна адзінкавыя дрэвы ці невялікія групы дрэў лісцяных парод: алешына, ясень, вяз, ліпа, клён, таполя. З паўднёвага боку цэнтральнай алеі на прыпойменай тэрасе размешчана пейзажная частка парку, якая замыкаецца двума вялікімі вадаёмамі, падзеленымі дамбай. Тут быў млын.  Захаваліся нешматлікія дрэвы вышынёй да 27 м і дыяметрам ствала амаль да метра. У сядзібу вядуць чатыры дарогі, у абсаджванні якіх выкарыстоўваліся мясцовыя віды: вярба ломкая, ліпа, клён, ясень, таполя Пятроўская, ліпа. Алеі, перасякаючы палі, надавалі веліч сядзібе.

У наш час на тэрыторыі былой сядзібы мясцуецца сельскагаспадарчы ліцэй, убаку - Цэнтр развіцця прадпрымальніцтва на селе ”Камарова”, асноўнай задачай якога з”яўляецца - развіццё агратурызму ў курортнай зоне возера Нарач і папулярызацыя культурнай і гістарычнай спадчыны Нарачанскага краю.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Сядзіба графа Старжынскага

Размяшчэнне на карце - Сядзіба графа Старжынскага

Адрас Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мядзельскі р-н, в. Камарова GPS Google: 54.90177′ N, 26.396456′ E