ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Любчанская царква Св. Іллі

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы Стыль: рэтраспектыўна - рускі Дата ўтварэння: 1910 - 1914 гг Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, г.п. Любча

Царква Св. Іллі пабудавана з цэглы ў 1910-1914 гадах на месцы згарэлага драўлянага храма. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Асновай падоўжана-восевай кампазіцыі храма з’яўляецца кубападобны аб’ём малітоўнай залы, накрыты 4-схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Да яго далучаны прытвор, завершаны вежай-званіцай і паўкруглай апсідай. Фасады расчлянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах у форме какошнікаў. Галоўны ўваход аформлены магутным арачным парталам пад 2-схільным пакрыццём.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Любчанская царква Св. Іллі

Размяшчэнне на карце - Любчанская царква Св. Іллі

Адрас Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, г.п. Любча GPS Google: 53.753287′ N, 26.060241′ E