Губiнскi касцёл Святога Антонія
Замовіць экскурсіюРуіны касцёла ў вёсцы Губіна - помнік архітэктуры барока, пабудаваны у 1714 годзе ў комплексе кляштара францысканцаў. Храм пабудаваны з чырвонай цэглы ў форме крыжа. Унутранае ўбранне ўпрыгожвалі 3 алтара, разьбяныя Найсвяцейшай Панны Марыі і бакавы Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай.
Апошняя служба ў касцёле была праведзена ў 1929 годзе. Доўгі час будынак быў закрыты, затым з яго знялі крыжы, зрабілі клуб, праводзілі сходы і танцы. У 1942 храм ператварылі ў свіран.
У пасляваенныя гады па загадзе мясцовага старшыні касцёл быў разбураны танкам-цягачом, а дыхтоўная чырвоная цэгла храмавых сцен выкарыстоўвалася на будоўлі.
раскрыць увесь тэкст