ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Будынак былога інстытута фізкультуры

Замовіць экскурсію
Тып: Плошчы і гарадская забудова, Спартыўна-забаўляльныя аб'екты Дата ўтварэння: 1939 г Статус: Без катэгорыі г. Мінск, пр. Незалежнасці, 49

Будынак быў пабудаваны ў 1939 годзе. У ім доўгія гады знаходзіўся Беларускі дзяржаўны ордэна працоўнага Чырвонага сцяга інстытут фізічнай культуры (БГОIФК).

Пачалася гісторыя інстытута ў 1937 г., калі спартсмены прынялі ўдзел у ўсесаюзным фізкультурным свяце на Чырвонай плошчы Масквы. Газета «Чырвоны спорт» пісала: «Найбольшы поспех з усіх нацыянальных дэлегацый выпаў на долю беларусаў. Яны паказалі суладнае, вельмі добра падрыхтаванае і ад пачатку да канца прадуманае відовішча». У гэтым парадзе бралі ўдзел 250 студэнтаў Беларускага тэхнікума фізічнай культуры. Пасля бліскучага выступлення на Усесаюзным парадзе Беларускі тэхнікум фізічнай культуры быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і рэарганізаваны ў інстытут. Так былі адзначаны поспехі тэхнікума ў падрыхтоўцы кадраў фізічнай культуры.

Пасля вызвалення Мінска ад нямецкіх войскаў аднавілася праца інстытута (з 1 кастрычніка 1944 г.). Будынак быў пашкоджаны, выбітыя шыбы, разрабаваныя аўдыторыі i бібліятэка. Але ўсе студэнты і выкладчыкі, якія засталіся ў жывых, вярнуліся ў свой інстытут. Будынак, спартыўныя аб”екты аднаўлялі, у асноўным, самі. У наступныя гады БГОIФК значна пашырыў сваю вучэбна-вытворчую базу. Былі пабудаваны новыя інтэрнаты, басейн, стадыён, спартыўныя базы, а потым (1983 г.) з”явіўся і новы навучальны корпус на праспекце Машэрава.

Сёння ў гэтым будынку размяшчаецца Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі. Ён быў створаны ў 1991 г. Асноўныя задачы НАК - арганізацыя падрыхтоўкі і ўдзелу спартсменаў у Алімпійскіх гульнях, папулярызацыя масавага спорту і здаровага ладу жыцця, фізічнага і духоўнага ўдасканалення людзей.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Будынак былога інстытута фізкультуры

Размяшчэнне на карце - Будынак былога інстытута фізкультуры

Адрас г. Мінск, пр. Незалежнасці, 49 GPS Google: 53.917003′ N, 27.584771′ E