ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Камянецкі касцёл Пятра і Паўла

Замовіць экскурсію
Тып: Касцёлы Дата ўтварэння: 1992 г Статус: Без катэгорыі Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Камянец

Касцёл святых Пятра і Паўла быў пабудаваны яшчэ ў 1501 годзе на ахвяраванне польскага караля Аляксандра. Аднак у ноч з 23 на 24 ліпеня 1924 года драўляны храм згарэў ад маланкі. Яго аднаўленне пачалося ў 1935 году па патрабаванні зноў прызначанага ксяндза Ігната Вераб'я. У 1939 частка адноўленага касцёла была разабрана і ён стаў выкарыстоўвацца як чайная, а ў 1961 годзе ён быў канчаткова разбураны.

Наступнае вяртанне касцёла пачалося толькі ў 1992 годзе, дзякуючы намаганням ксяндза Яна Васілеўскага, і адбывалася гэта ў судовым парадку.

У касцёле захаваліся рызы для службы, у тым ліку рыза са слуцкім поясам, дарахранільні, статуі Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла, іконы хроснага ходу, іконы Сьв. Антонія, Божай Маці Чанстахоўскай, Св. Тэрэзы, лампады, вечны агонь, фігуры анёлаў, чаша. У цяперашні час у касцёле вядзецца набажэнства.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Камянецкі касцёл Пятра і Паўла

Размяшчэнне на карце - Камянецкі касцёл Пятра і Паўла

Адрас Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Камянец GPS Google: 52.401071′ N, 23.819646′ E