Сядзіба «Гаенскія вытокі»
Замовіць экскурсіюСядзіба «Гаенскія вытокі» размешчана ў вёсцы Гайна Лагойскага раёна Мінскай вобласці, недалёка ад маляўнічай ракі Гайна.
Сядзіба ўяўляе сабой аб'ект экалагічнага турызму, дзе праводзяцца займальныя экскурсіі, якія знаёмяць з загадкавым светам пчол і гісторыяй развіцця бортніцтва. Тут можна зазірнуць у вуллі, убачыць, як працуе вялікая пчаліная сям'я, даведацца пра абавязкі маткі, рабочай пчолкі, трутняў і чаму іх так называюць, таксама зможаце даведацца аб развіцці бортніцтва на Беларусі і яшчэ шмат цікавага. Пасля наведвання пасекі Вас пазнаёмяць з бабровай плацінай на рацэ Гайна і двума хатнімі ваўкамі гаспадароў - Вітоша і Шэрчык.
Акрамя таго, на тэрыторыі сядзібы знаходзіцца этнаграфічны музей народнага побыту, экспанаты якога раскажуць аб цікавым мінулым беларускай вёскі. Тут захоўваюцца розныя прадметы, без якіх не абыходзілася ні адна сялянская сям'я - посуд, кухонныя рэчы і сельскагаспадарчыя прылады.
Пасля завяршэння экскурсіі прыемныя ўражанні пакінуць салодкія пачастункі - сапраўдны мёд з духмянай травяной гарбатай, прыгатаванай па спецыяльным рэцэпце. Усе жадаючыя змогуць набыць на памяць прадукты, якія вырабляюцца на пасекі.
Недалёка ад сядзібы, на беразе ракі Гайна ёсць спецыяльна абсталяваны куток для адпачынку, дзе пасля насычанага дня можна разбіць палатачны гарадок і пасядзець ля вогнішча ў коле блізкіх і родных людзей.
раскрыць увесь тэкст