Дарога выканання жаданняў
Замовіць экскурсіюДарога здзяйснення жаданняў - гэта новая славутасць Браслава. Размясцілася яна ў прыбярэжнай паласе возера Дрывяты. Дарога цягнецца паміж возерам і Лысай гарой і ўключае ў сябе адноўленай участак старой брукаванкі канца XIX - пачатку XX стагоддзя, якая захавалася практычна на працягу кіламетру. Сто гадоў таму вада Дрывят даходзіла практычна да гэтага месца. Сёння бераг возера знаходзіцца далей - праз трасу. Некалі гэтая дарога адкрывала ўезд у Браслаў. Зараз па ёй можна прагуляцца прыкладна на 200-250 м. У пачатку дарогі ўсталяваная ажурная "Арка здзяйснення жаданняў", упрыгожаная стылізаванымі кветкамі і рыбкамі і ўвянчаная гербам горада.
Непадалёк ад аркі размешчана скульптура двух жураўлёў, фігуры якіх зроблены з увагнутых асаблівым чынам лістоў бляхі.
На ўездзе ў горад загадкава вынырнула з возера яго бліскучая царыца - рыбка з залатой каронай на галаве. Гэта яшчэ адна сімвалічная архітэктурная форма Браслава. Паколькі гэты край у першую чаргу асацыюецца з рыбалкай і тут жывуць шматлікія дынастыі рыбакоў, таму Залатая рыбка - лепшы сімвал рыбацкай ўдачы. Ну і, вядома ж, яна не пакіне нявыкананымі патаемныя жаданні, якія Вы ёй даверыце.
раскрыць увесь тэкст