ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Экскурсія Мінск спартыўны

Замовіць экскурсію Праграма экскурсіі
Маршрут: Мінск
Працягласць: 45 км
Працягласць: 03:00 г.
Від: Аўтобусна-пешая
Мова правядзення: беларуская

Беларусь па праве лічыцца спартыўнай краінай - уваходзіць у 20 наймоцных краін свету, што прымаюць удзел у Алімпійскіх гульнях. За любыя каманды беларусы «хварэюць» усім сэрцам, а спартсмены ўсім сэрцам адчуваюць бясконцую падтрымку і ўпэўнена ідуць да перамог. Пра гэта кажа і інтэрв'ю беларускай біятланісткі Дар'і Домрачавай пасля заваёвы алімпійскага медаля: «Рабяты, адсвяткуйце гэта як след. Толькі пастарайцеся горад пакінуць цэлым. Зрабіце гэта мірна і па-добраму. Атрымлівайце асалоду, я зрабіла гэта для Вас, для Беларусі. Дзякуй, што верылі ў мяне». Пазнайце больш пра беларускі спорт на экскурсіі «Мінск спартыўны»!

Праграма экскурсіі
Па жаданні групы, можа быць арганізавана катанне на каньках, роліках, роварах, гульні ў тэніс, бадмінтон, валейбол, кернінг. Арэнда інвентару і пляцовак сплачваецца дадаткова.

Кошт экскурсіі Мінск спартыўны для індывідуальных і карпаратыўных груп

  • Электронны квіток
  • Падтрымка 24/7
  • Аплата картай
  • Сустрэча ў гасцініцы

Кошты ў:

Кошт экскурсіі 2-78-1920-5253-68
Кошт за групу 8'654 11'970 20'284 22'026 Замовіць
Кошт за 1 чалавека ў групе ад 1'236 ад 630 ад 390 ад 324

У кошт уключана

  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • білеты на ўваход
  • іншыя паслугі

Праграма экскурсіі- Мінск спартыўны

  • Збор групы
    Збор групы
  • Славутасць
    Славутасць Стадыён «Дынама» (вонкавы агляд)
    Гісторыя стадыёна Дынама ў Мінску пачалася з сумнай ноты – для будаўніцтва, па старажытных пахаваннях старадаўніх габрэйскіх могілак пусцілі бульдозеры, а надмагільныя пліты цынічна выкарыстоўвалі для ўсталёўкі бардзюраў – адбылося гэта ў 1930-х гадах. Ужо праз 4 гады з'явіўся галоўны стадыён горада. Не раз ён разбураўся і аднаўляўся, прымаў спартоўцаў і заўзятараў, удзельнікаў летніх Алімпійскіх гульняў 1980 гады. Цяпер стадыён знаходзіцца на сур'ёзнай рэканструкцыі, ад ранейшага комплексу захавалася толькі рэльефная аркада па перыметры. Да адкрыцця рыхтуецца пляцоўка, якая адпавядае 4 зоркам УЕФА.
  • Славутасць
    Славутасць Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў (вонкавы агляд)
    Многія мінчукі помняць гэты будынак як Дом фізкультуры з гучнай назвай «Працоўныя рэзервы» - тут выхоўвалі фізічна здаровае папаўненне працоўнага класа. Сёння гэта Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў – ужо з ранняга дзяцінства ці ў студэнцтве дзеці могуць далучыцца да спартовай плыні Беларусі, зрабіць першыя крокі да аздараўлення ці пракласці свой шлях у вялікі спорт. Як паказвае досвед – магчымасць гэту дзеці актыўна скарыстаюць.
  • Славутасць
    Славутасць Рэспубліканскі Палац спорту
    Дыпломны праект архітэктара Філімонава, які вельмі зацікавіў ужо дасведчанага архітэктара Мазурава сваёй навізной і арыгінальнасцю – менавіта так пачыналася гісторыя Рэспубліканскага Палаца спорту. Незадоўга да адкрыцця у Мінск заязджаў найвядомы ўва ўсім свеце мастак-манументаліст Фернан Лежэ, з жонкай беларускай, – яму вельмі спадабаўся палац. Майстар прапанаваў у падарунак сваю ўнікальную працу – пано для фасада. Аднак савецкая ўлада заходнюю культуру не ўспрыняла. Хай без пано, але вось ужо больш за 50 гадоў палац з'яўляецца адной з найбуйных пляцовак для спартовых спаборніцтваў, канцэртаў, фэстаў. А па яго прыкладзе пабудаваны Палацы спорту ў Вільнюсе, Чалябінску, Валгаградзе, Днепрапятроўску.
  • Славутасць
    Славутасць Футбольны манеж (вонкавы агляд)
    Футбольны манеж – гэта шматфункцыйны комплекс і крытае футбольнае поле. Гэта выдатная магчымасць для футбалістаў трэнеравацца і праводзіць матчы ў Беларусі ў любую пару года. Дзеці – наша будучыня, маленькія футбалісты – будучыня футбола. Таму больш за палову ўсяго гульнёвага часу на футбольным полі выкарыстоўваецца дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай. Што ж датычыцца знадворнага аблічча манежа – ён заслугоўвае асаблівай увагі – гэта архітэктура «біялагічных формаў», якая выключае прастакутныя формы і куты, не ўласцівыя жывой прыродзе, і надае велізарнаму будынку пластычнасць і вытанчанасць.
  • Славутасць
    Славутасць Спартыўны комплекс Мінск-Арэна
    Раз-пораз чуваць тут «Бела-сіні – самы моцны!» Дамашняя арэна ХК «Дынама» і адно з самых сучасных збудаванняў Еўропы, для правядзення міжнародных спартыўных і культурна-забаўляльных імпрэз – Шматфункцыйны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна». Архітэктар Валер Куцко стварыў унікальны помнік сучаснай архітэктуры – стылю хай-тэк. Сваёй прыгажосцю, дызайнам, функцыйнасцю арэна перасягае ўсе папярэднія спартовыя збудаванні Беларусі. З 2010 года яна стала пляцоўкай мноства сусветна-значных спартыўных спаборніцтваў і найбуйнай канцэртнай пляцоўкай. Побач змесцавана алея Спартыўнай славы і стэла «Трыумф».
  • Славутасць
    Славутасць Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры (вонкавы агляд)
    Гэта месца, дзе пішацца гісторыя вялікіх і няпростых перамог – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. Проста назавём некаторых выпускнікоў, хоць іх тысячы. Лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён, бліскучы трэнер і рэкардсмен свету - Рамуальд Клім; трохразовы алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён свету, змаганец вольнага стылю - Аляксандр Мядзведзь; чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка і шматразовая чэмпіёнка свету ў фехтаванні на рапірах - Алена Бялова; адзін з лепшых гімнастаў усіх часоў і шасціразовы алімпійскі чэмпіён - Віталь Шчэрба; першая савецкая алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы - Марына Лобач; алімпійскі чэмпіён і фрыстайліст - Аляксей Грышын, фрыстайліст і двухразовы алімпійскі прызёр у акрабатыцы - Зміцер Дашчынскі; найвядомая тэнісістка свету і экс-першая ракетка свету - Вікторыя Азаранка; алімпійскі прызёр у плаванні - Аляксандра Герасіменя; бліскучы прыклад спартыўнага гераізму, самааддачы, узаемадапамогі – алімпійскія прызёры па веславанні на канойэ-двойцы - Аляксандр і Андрэй Багдановічы.
  • Славутасць
    Славутасць Палац тэніса (вонкавы агляд)
    Нацыянальная акадэмія тэніса – гэта акадэмія высокіх дасягненняў і перамог. Гэта 25 сучасных тэнісных кортаў – яны адпавядаюць высокім патрабаванням Міжнароднай тэніснай федэрацыі (ITF) і сталі пляцоўкай міжнародных прафесійных турніраў ITF серыі «Satellite», «Futures», турніраў Еўрапейскай тэніснай асацыяцыі (ETA), а таксама матчаў Кубка Дэвіса. Тут прайшла дарога чэмпіёнаў, якія памнажаюць славу Беларусі і тэніса па ўсім свеце: Максім Мірны, Уладзімір Валчкоў, Сяргей Цяцерын, Наталля Зверава, Вікторыя Азаранка, Таццяна Пучок, Вольга Барабаншчыкава, Вольга Гаварцова і іншыя.
  • Заканчэнне экскурсіі

Карта маршруту экскурсіі Мінск спартыўны