- Галоўная
- →
- Мінск спартыўны
- →
- Экскурсія
Экскурсія Мінск спартыўны
Экскурсія - Мінск спартыўны
У кошт уключана
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Дадаткова аплачваецца
- білеты на ўваход
- іншыя паслугі
Праграма экскурсі - Мінск спартыўны
-
Збор групы
-
Стадыён «Дынама» (вонкавы агляд)
Стадыён «Дынама» – легендарная спартыўная арэна ў цэнтры Мінска, дзе праходзяць маштабныя спаборніцтвы, канцэрты і шоу. Сучасная інфраструктура, уражальная архітэктура і насычаная гісторыя робяць яго абавязковым месцам для наведвання. -
Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў (вонкавы агляд)
Многія мінчукі помняць гэты будынак як Дом фізкультуры з гучнай назвай «Працоўныя рэзервы» - тут выхоўвалі фізічна здаровае папаўненне працоўнага класа. Сёння гэта Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў – ужо з ранняга дзяцінства ці ў студэнцтве дзеці могуць далучыцца да спартовай плыні Беларусі, зрабіць першыя крокі да аздараўлення ці пракласці свой шлях у вялікі спорт. Як паказвае досвед – магчымасць гэту дзеці актыўна скарыстаюць. -
Рэспубліканскі Палац спорту
Дыпломны праект архітэктара Філімонава, які вельмі зацікавіў ужо дасведчанага архітэктара Мазурава сваёй навізной і арыгінальнасцю – менавіта так пачыналася гісторыя Рэспубліканскага Палаца спорту. Незадоўга да адкрыцця у Мінск заязджаў найвядомы ўва ўсім свеце мастак-манументаліст Фернан Лежэ, з жонкай беларускай, – яму вельмі спадабаўся палац. Майстар прапанаваў у падарунак сваю ўнікальную працу – пано для фасада. Аднак савецкая ўлада заходнюю культуру не ўспрыняла. Хай без пано, але вось ужо больш за 50 гадоў палац з'яўляецца адной з найбуйных пляцовак для спартовых спаборніцтваў, канцэртаў, фэстаў. А па яго прыкладзе пабудаваны Палацы спорту ў Вільнюсе, Чалябінску, Валгаградзе, Днепрапятроўску. -
Футбольны манеж (вонкавы агляд)
Футбольны манеж – гэта шматфункцыйны комплекс і крытае футбольнае поле. Гэта выдатная магчымасць для футбалістаў трэнеравацца і праводзіць матчы ў Беларусі ў любую пару года. Дзеці – наша будучыня, маленькія футбалісты – будучыня футбола. Таму больш за палову ўсяго гульнёвага часу на футбольным полі выкарыстоўваецца дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай. Што ж датычыцца знадворнага аблічча манежа – ён заслугоўвае асаблівай увагі – гэта архітэктура «біялагічных формаў», якая выключае прастакутныя формы і куты, не ўласцівыя жывой прыродзе, і надае велізарнаму будынку пластычнасць і вытанчанасць. -
Спартыўны комплекс Мінск-Арэна
Мінск-Арэна – найбуйнейшы спартыўны комплекс Беларусі, дзе праходзяць грандыёзныя ледавыя шоу, чэмпіянаты і канцэрты сусветных зорак. Сучасная інфраструктура, лядовая арэна, веладром і канькабежны стадыён робяць яго ідэальным месцам для актыўнага адпачынку і яркіх уражанняў. -
Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры (вонкавы агляд)
Гэта месца, дзе пішацца гісторыя вялікіх і няпростых перамог – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. Проста назавём некаторых выпускнікоў, хоць іх тысячы. Лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён, бліскучы трэнер і рэкардсмен свету - Рамуальд Клім; трохразовы алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён свету, змаганец вольнага стылю - Аляксандр Мядзведзь; чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка і шматразовая чэмпіёнка свету ў фехтаванні на рапірах - Алена Бялова; адзін з лепшых гімнастаў усіх часоў і шасціразовы алімпійскі чэмпіён - Віталь Шчэрба; першая савецкая алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы - Марына Лобач; алімпійскі чэмпіён і фрыстайліст - Аляксей Грышын, фрыстайліст і двухразовы алімпійскі прызёр у акрабатыцы - Зміцер Дашчынскі; найвядомая тэнісістка свету і экс-першая ракетка свету - Вікторыя Азаранка; алімпійскі прызёр у плаванні - Аляксандра Герасіменя; бліскучы прыклад спартыўнага гераізму, самааддачы, узаемадапамогі – алімпійскія прызёры па веславанні на канойэ-двойцы - Аляксандр і Андрэй Багдановічы. -
Палац тэніса (вонкавы агляд)
Нацыянальная акадэмія тэніса – гэта акадэмія высокіх дасягненняў і перамог. Гэта 25 сучасных тэнісных кортаў – яны адпавядаюць высокім патрабаванням Міжнароднай тэніснай федэрацыі (ITF) і сталі пляцоўкай міжнародных прафесійных турніраў ITF серыі «Satellite», «Futures», турніраў Еўрапейскай тэніснай асацыяцыі (ETA), а таксама матчаў Кубка Дэвіса. Тут прайшла дарога чэмпіёнаў, якія памнажаюць славу Беларусі і тэніса па ўсім свеце: Максім Мірны, Уладзімір Валчкоў, Сяргей Цяцерын, Наталля Зверава, Вікторыя Азаранка, Таццяна Пучок, Вольга Барабаншчыкава, Вольга Гаварцова і іншыя. -
➥Заканчэнне экскурсіі