Навіны : Лепшы санаторый у Беларусі для дарослых ў 2015 годзе
Лепшы санаторый у Беларусі для дарослых ў 2015 годзе
17-Лютага-2016
Санаторый Юнацтва Мiнская вобласць спяшаецца падзяліцца з Вамі прыемнай навіной: здраўніца заняла першае месца сярод санаторыяў для дарослых за 2015 год і была ўзнагароджана ганаровай граматай ад Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Рэспублікі Беларусь за высокія паказчыкі ў працы!
Ад усёй душы далучаемся да ўсіх віншаванняў і жадаем далейшага росквіту і новых здзяйсненняў! Варта адзначыць, што санаторый Юнацтва атрымлівае гэтую перамогу ўжо другі год дзякуючы высокай планцы, якую з году ў год трымае санаторый. Санаторый Юнацтва вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Госці здраўніцы вяртаюцца сюды кожны сезон, высока шануючы спрыяльны мікраклімат і шырокапрофільнe. эфектыўную лячэбна-аздараўленчую базу. Утульныя нумары, прыгожыя інтэр'еры, спакой, цішыня сасновага бору і блакіт Мінскага мора - усё гэта чакае гасцей санаторыя Юнацтва!
Азнаёміцца з лячэбнай базай санаторыя і цэнамм на платныя медыцынскія паслугі можна на яго старонцы.
-
Велаквест «Еду ў госці да Дзеда» ў Белавежскай пушчы
12-Красавiка-2024Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашае ўсіх аматараў актыўнага адпачынку 20 красавіка 2024 наведаць велаквест «Еду ў госці да Дзеда», прымеркаваны да адкрыцця летняга турыстычнага сезона 2024. -
Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»
04-Красавiка-2024Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры! -
Святочнае мерапрыемства «Гуканне птушак» і сустрэча вясны ў Белавежскай пушчы
27-Сакавiка-2024Белавежская пушча запрашае ўсіх ахвотнікаў наведаць святочную імпрэзу «Гуканне птушак» і сустрэча вясны 6 красавіка 2024 года. Правядзіце свой выходны разам з сям'ёй у Белавежскай пушчы на імпрэзе, прысвечанай першым вестунам вясны - птушкам! -
Дыпрыз-парк запрашае на масленічныя гулянні
07-Сакавiка-2024Парк жывёл «Дыпрыз» запрашае ўсіх ахвотнікаў на Масленіцу 16 і 17 сакавіка 2024 года! Акуніцеся ў атмасферу Масленіцы з традыцыйнымі іграмі і забавамі, тэматычнымі гуляннямі і конкурсамі, выдатнай беларускай песняй і флэшмобамі з народнымі танцамі.