ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Экскурсіі да 23 лютага - дарыце правільныя падарункі

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1

Экскурсіі да 23 лютага - дарыце правільныя падарункі

10-Лютага-2017
Экскурсіі да 23 лютага - дарыце правільныя падарункі!
Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае на тэматычныя экскурсіі перад Днём абаронцаў айчыны! Скарыстайцеся лепшымі прапановамі па даступных цэнах і прыемным бонусам – бясплатны выраб падарункавага сертыфіката. А Вы ўжо абралі падарункі для мужчын? Ёсць выдатная нагода адправіцца ў падарожжа ці зрабіць падарунак блізкім.

Што дорыць адчуванне шчасця, пашырае далягляд, узбагачае ведамі? Навукоўцы даўно знайшлі адказ на гэта пытанне – падарожжы! Перад святам мы падабралі для Вас некалькі тэматычных экскурсійных праграм, якія маглі б стаць выдатным яго дадаткам.

Абярыце яскравае падарожжа для сябе:

  • Аглядная экскурсія па Мінску з наведваннем музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
    Новая рэгулярная экскурсія пазнаёміць Вас не толькі са сталіцай Беларусі і яе багатай гістарычнай спадчынай, але і з унікальнай экспазіцыяй Музея гісторыі ВАВ – ад дакументальных збораў да буйнай тэхнікі ваенных гадоў, а таксама са спецыфікай войскаў і рыштункамі сучаснага войска. Пры гэтым кошт яе ўсяго 36.00 BYN для 1 дарослага і 32.00 BYN для дзяцей.

  • Экскурсія «Старажытны Заслаўль – Лінія Сталіна»
    Таксама рэгулярная экскурсія, сумяшчае ў сабе наведванне аднаго з найстаражытных мястэчкаў Беларусі і прыкладу абарончай сістэмы Умацавання «Лінія Сталіна». Вы пазнаяце, у чым асаблівасць аднайменнай сістэмы і ўбачыце найбуйнейшую калекцыю баявой і інжынернай тэхнікі ваеннага і паваеннага часу ў СНД, а таксама Доты, акопы і траншэі. Кошт рэгулярнай экскурсіі 42.00 BYN для 1 дарослага і 37.00 BYN для дзяцей.

  • Экскурсія «Хатынь – Курган Славы»
    Рэгулярная экскурсія пазнаёміць Вас з мемарыялам «Хатынь» - помнікам сотням знішчаных, спаленых беларускіх вёсак, адна з якіх і знаходзілася на месцы комплексу. Пад гукі звана, пройдучы па тэрыторыі комплексу, Вы пазнаяце пра падзеі ракавога дня і ўбачыце адзіныя могілкі вёсак. Другім пунктам стане знак перамогі – Курган Славы. Кошт паездкі для 1 дарослага 28.00 BYN, для 1 дзіця - 27.50 BYN.

  • Экскурсія «БЕЛАЗ – брэнд Беларусі»
    Не меней цікавае і дарэчнае паларожжа для дарослых і дзяцей, якое таксама стала рэгулярным. БЕЛАЗ – месца, дзе вы сваімі вачамі ўбачыце, як нараджаюцца гіганты машынабудавання сусветнага ўзроўня. Адзін з самаскідаў, 450-тоннік - адзіны двойчы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса! Вы пабываеце як на выстаўнай пляцоўцы, дзе можна забрацца на тэхніку і вывучыць усе яе параметры, так і ў вытворчым цэху. Кошт такой экскурсіі 35.00 BYN для 1 дарослага і 33.00 BYN для дзіця.

Адправіць заяўку на экскурсію