ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Гастранамічныя туры ў Беларусь

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1

Гастранамічныя туры ў Беларусь

01-Красавiка-2017
Беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» аб'яўляе пра адкрыццё новага накірунку дзейнасці - Гастранамічныя туры ў Беларусь.

Ужо больш за 10 гадоў кампанія спецыялізуецца на арганізацыі пазнавальных і забаўляльных паездак па Беларусі і ў гэты раз гатовая прапанаваць прынцыпова новы высакаякасны турпрадукт. Беларуская кухня мае даўнія кулінарныя традыцыі і валодае сваім непаўторным каларытам і зачараваннем. Яна гатовая ўразіць не толькі ўсім вядомымі дранікамі, але і іншымі самабытнымі рэцэптамі.

Індывідуальныя турысты і карпаратыўныя групы запрашаюцца ў займальнае гастрападарожжа. Сярод прапаноў аператара - пазнавальныя экскурсіі з дэгустацыямі ці абедам у нацыянальным стылі, наведванне фабрык і заводаў харчовай прамысловасці, арганізацыя і наведванне кулінарных фестываляў, майстар-класы для дзяцей і дарослых, туры на экафермы і зялёныя вытворчасці, а таксама мерапрыемствы для прафесійных кухараў і дэгустатараў.

Больш падрабязна азнаёміцца з кулінарнымі турамі, паглядзець рэцэпты беларускіх страў, варыянты майстар-класаў, а таксама замовіць тур можна ў спецыяльным раздзеле - Гастранамічныя туры ў Беларусь - Смак Беларусі