Навіны : Безлімітнае штодзённае наведванне аквапарку і басейна
Безлімітнае штодзённае наведванне аквапарку і басейна
11-Кастрычнiка-2017Гэтай восенню толькі самыя шчодрыя падарункі! Санаторый дорыць сваім гасцям безлімітнае штодзённае наведванне аквапарку і басейна у перыяд восеньскіх канікул з 28 кастрычніка па 7 лістапада. Правядзіце свой лепшы адпачынак ўсёй сям'ёй у санаторыі «Азёрны»!
Кожнаму чалавеку прыемна атрымліваць падарункі, асабліва, калі гэта падарунак зроблены з душой! Санаторый «Азёрны» шануе кожнага свайго госця і рады гэтай восенню паднесці ім каштоўны падарунак. Цяпер кожнаму госцю санаторыя ў перыяд з 28 кастрычніка па 7 лістапада будзе прадастаўлена безлімітнае наведванне аквапарку і басейна, а гасцям па праграме «Аздараўленчае харчаванне і кантроль (зніжэнне) вагі» такі падарунак будзе даступны і ў перыяд з 16 кастрычніка па 30 лістапада 2017 года.
Вашы дзеці будуць у захапленні ад горак і цёплай вады ў басейнах, а дарослыя змогуць ацаніць і іншыя перавагі СПА-цэнтра - руская лазня, фінская сауна, турэцкі хамам.
Развітая інфраструктура здраўніцы зробіць Ваш адпачынак па-сапраўднаму насычаным і разнастайным. Спартыўныя залы і інвентар, трэнажорная зала, більярд, гульнявыя сталы і нават боўлінг не дадуць Вам сумаваць. А аматары спакойнага і ціхага адпачынку могуць правесці вечар за кубачкам духмянай кавы і кнігай у кафэ.
Больш падрабязна азнаёміцца з інфраструктурай і цэнамі на пуцёўкі можна на старонцы санаторыя ў адпаведных раздзелах.
-
Выходныя дні ў Рэспубліцы Беларусь
11-Мая-2024Паважаныя наведвальнікі нашага партала! Паведамляем Вам:
13-14 мая 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь выхадныя дні. Просім Вас звярнуць увагу на графік працы нашага прадпрыемства. -
Велаквест «Еду ў госці да Дзеда» ў Белавежскай пушчы
12-Красавiка-2024Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашае ўсіх аматараў актыўнага адпачынку 20 красавіка 2024 наведаць велаквест «Еду ў госці да Дзеда», прымеркаваны да адкрыцця летняга турыстычнага сезона 2024. -
Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»
04-Красавiка-2024Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры! -
Святочнае мерапрыемства «Гуканне птушак» і сустрэча вясны ў Белавежскай пушчы
27-Сакавiка-2024Белавежская пушча запрашае ўсіх ахвотнікаў наведаць святочную імпрэзу «Гуканне птушак» і сустрэча вясны 6 красавіка 2024 года. Правядзіце свой выходны разам з сям'ёй у Белавежскай пушчы на імпрэзе, прысвечанай першым вестунам вясны - птушкам!