ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Кулігі ў Нясвіжскім палацы

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3
Экскурсія Нясвіж - сталіца некаранаваных каралёў

Кулігі ў Нясвіжскім палацы

05-Студзеня-2021
Музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ўзгадаць старадаўні звычай - кулігі ў Нясвіжскім палацы. 7, 8 і 9 студзеня 2021 года Вас чакае не толькі займальная экскурсія, але і сустрэчы з Радзівіламі, якія з розных стагоддзяў на кароткі час зазірнулі ў фамільны палац. Гэта здаецца неверагодным ў звычайным жыцці, але цалкам магчыма ў чароўныя калядныя дні!

Кулігам першапачаткова называлася традыцыя катання на санках, запрэжаных коньмі, у якім удзельнічаюць некалькі санных запрэжак (працэсія). У XVIII стагоддзі ў былой Рэчы Паспалітай гэта пацеха была вельмі папулярнай як сярод магнатаў, так і сярэдняй частцы дваранства. Гэтая забава ператварылася ў традыцыю калядных візітаў. Ад Каляд да Вялікага посту сяброўскія кампаніі аб'язджалі маёнткі і палацы, дзе праводзілі па некалькі дзён. Гаспадар прымаў гасцей з усёй шчодрасцю, на якую быў здольны. Акрамя святочнага стала рыхтавалі спецыяльныя калядныя забавы.

Цяпер і ў вас з'явілася магчымасць паўдзельнічаць у старадаўняй забаве ў Нясвіжскім палацы разам з гасціннымі Радзівіламі. Ня едзьце з палаца, пакуль усё не агледзіце, не пачуеце, не набудзеце і не паспрабуеце. Гэтага патрабуе старажытная калядная традыцыя!

Наведаць мерапрыемства можна ў рамках індывідуальнай экскурсіі «Нясвіж - сталіца некаранаваных каралёў».