Навіны : Народнае свята Масленіца ў «Строчыцах»
Народнае свята Масленіца ў «Строчыцах»
15-Лютага-2022Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту "Строчыцы" запрашаюць 5 сакавіка 2022 года на славянскае свята «Масленіца». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, прыняць удзел у 7 днях масленічнага тыдня і традыцыйных гуляннях, а таксама паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах!
Маленіца - старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе праводзіны зімы. Традыцыйна, свята доўжыцца тыдзень і кожны дзень гэтага тыдня мае сваю назву і рытуалы, якія неабходна выконваць. Кульмінацыяй свята з'яўляецца нядзеля, у якую спальваюць пудзіла зімы - «Марэну». Гэты рытуал з'яўляецца сімвалам пачатку вясны!
Вас чакае яркая праграма:
- выступленне фальклорных калектываў;
- масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
- паказ беларускага ценявога тэатра «Вертэп»;
- паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
- правядзенне розных майстар-класаў для дарослых і дзяцей;
- рэканструкцыя абраду «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!);
- рэканструкцыя абраду «Немка»;
- рэканструкцыя абраду «Наведванне маладухі»;
- рэканструкцыя абраду «Наведванне жанчыны-павітухі»;
- масленічны слуп з прызамі;
- спальванне «Марэны»
Наведаць мерапрыемства «Масленіца» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.