ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Народнае свята Масленіца ў «Строчыцах»

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1
Экскурсія Строчыцы

Народнае свята Масленіца ў «Строчыцах»

15-Лютага-2022

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту "Строчыцы" запрашаюць 5 сакавіка 2022 года на славянскае свята «Масленіца». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, прыняць удзел у 7 днях масленічнага тыдня і традыцыйных гуляннях, а таксама паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах!

Маленіца - старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе праводзіны зімы. Традыцыйна, свята доўжыцца тыдзень і кожны дзень гэтага тыдня мае сваю назву і рытуалы, якія неабходна выконваць. Кульмінацыяй свята з'яўляецца нядзеля, у якую спальваюць пудзіла зімы - «Марэну». Гэты рытуал з'яўляецца сімвалам пачатку вясны!

Вас чакае яркая праграма:

  • выступленне фальклорных калектываў;
  • масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
  • паказ беларускага ценявога тэатра «Вертэп»;
  • паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • правядзенне розных майстар-класаў для дарослых і дзяцей;
  • рэканструкцыя абраду «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!);
  • рэканструкцыя абраду «Немка»;
  • рэканструкцыя абраду «Наведванне маладухі»;
  • рэканструкцыя абраду «Наведванне жанчыны-павітухі»;
  • масленічны слуп з прызамі;
  • спальванне «Марэны»

Наведаць мерапрыемства «Масленіца» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.