Навіны : Старажытнае славянскае свята «Хрэсьбiны» ў «Строчыцах»
Старажытнае славянскае свята «Хрэсьбiны» ў «Строчыцах»
31-Ліпеня-2024Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 3 жніўня 2024 года на славянскае свята «Хрэсьбiны». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, адкрыць для сябе новыя патаемныя вобласці традыцыйнай культуры.
Радзінныя абрады і звычаі з’явіліся яшчэ ў старажытныя часы. У іх захаваліся ўяўленні беларусаў пра будову сусвету, культы продкаў, агню, вады, расліннасці.
Правядзенне хрэсьбін – цэнтральны момант той часткі комплексу радзіннай абраднасці, якая сімвалізавала ідэю прыняцця нованароджанага ў сям’ю і грамадства, сцвярджала сувязь сям’я-грамада. Шматлікія абрадавыя элементы, якія ўтрымліваюцца ў святкаванні хрэсьбін, выяўляюць генетычную сувязь са старажытнымі звычаямі і абрадамі, з сацыяльным і гаспадарчым жыццём беларускай вёскі і, канешне, з хрысціянствам.
Вас чакае:
- Расповед пра традыцыю святкавання Хрэсьбін на Беларусі;
- Майстар-клас па вырабу паяскоў-абярэгаў;
- Рэканструкцыя абрада Хрэсьбіны;
- Майстар-клас па традыцыйных танцах і гульнях.
Наведаць мерапрыемства «Хрэсьбiны» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.