Навіны : Гасцініца Залатое кальцо на партале Belhotel.by
Гасцініца Залатое кальцо на партале Belhotel.by
26-Чэрвеня-2013Гасцініца размешчана ў самым цэнтры горада Ветка, які ўключаны ў турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны».
У сучаснай і ўтульнай гасцініцы «Залатое кальцо» знаходзіцца ў самым цэнтры горада Ветка. Да паслуг гасцей прадастаўляюцца камфартабельныя адна- і двухмесныя стандартныя нумары, а таксама нумары катэгорыі люкс. Адначасова ў гасцініцы можа размясціцца 27 гасцей.
Гасцініца прапануе шырокі пералік дадатковых паслуг для сваіх гасцей: більярд, трэнажорная зала, аўтастаянка, паслугі па глажцы і мыццю бялізны, паслугі цырульні. Недалёка ад гасцініцы знаходзіцца ўтульнае кафэ і бар.
Горад Ветка ўключаны ў турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны». Ветка - цэнтр рускага стараверства, паводле некаторых гістарычных сведчанняў гэта беларускае мястэчка было заснавана стараверамі, якія прыбылі сюды з цэнтральнай Расіі ў 1685 годзе. Госці, якія спыніліся ў гасцініцы, маюць выдатную магчымасць агледзець славутасці горада, сярод якіхУ пешай даступнасці ад гасцініцы знаходзіцца Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый ім. Ф.Г. Шклярава.
Падрабязней азнаёміцца з «Нумарамі і цэнамі», а таксама «Інфраструктурай» гасцініцы можна на яе старонцы ў адпаведных падзелах.
-
«Дзень жывой археалогіі» ў Белавежскай пушчы
20-Жнiўня-2024У самым канцы лета, 24 жніўня 2024 года, Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашае ўсіх жадаючых на ўнікальную падзею — «Дзень жывой археалогіі», які падорыць незабыўнае падарожжа ў мінулае і раскрые сакрэты старажытных рамёстваў і звычаяў. -
VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» ў гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю»
12-Жнiўня-2024Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ўсіх ахвотнікаў 17 жніўня 2024 года на VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Не выпусціце ўнікальнага шанцу ўзяць удзел у гэтай аўтэнтычнай імпрэзе! -
Дзень Нараджэння беларускага тураператара ПНВУП Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму
09-Жнiўня-2024Сёння, 9 жніўня 2024 года, найбуйнейшы беларускі тураператар ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» святкуе 17-годдзе! Мы ад усёй душы дзякуем усім нашым кліентам і партнёрам за аказаны давер і падтрымку! Менавіта дзякуючы Вам і для Вас мы ўвесь час расцем і развіваемся! -
Экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»
13-Ліпеня-2024Не выпусціце магчымасць патрапіць на займальную арніталагічную экскурсію «Уладар пярсцёнкаў», якая праводзіцца толькі адзін раз ― 20 ліпеня 2024 г. у Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Перазагрузка ад гарадской мітусні гарантавана. -
Купалле ў Белавежскай пушчы (6 ліпеня 2024 года)
01-Ліпеня-2024У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з самых яркіх і старажытных славянскіх святаў, якое сімвалізуе летняе сонцастаянне, красаванне і ўрадлівасць. Таму, калі вы яшчэ не забраніравалі індывідуальную экскурсію ў Белавежскую пушчу, паспяшаецеся хутчэй гэта зрабіць. -
Святкаванне летняга свята Купалле
22-Чэрвеня-2024Сафары на Прыпяцкім Полессі і Ekskursii.by запрашаюць Вас на святкаванне свята Купалле разам! Самае галоўнае свята лета пройдзе 6 ліпеня 2024 года. -
Міжнародны купальскі фестываль «Святая Сонца» ў Дудутках
18-Чэрвеня-2024Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае на фестываль «Святая Сонца» ў «Дудуткі»! Сёлета традыцыйны фестываль адбудзецца 22-23 чэрвеня 2024 года. Святочныя гулянні на свежым паветры, анімацыйнае шоу, традыцыйныя гульні і забавы, канцэрт - далучайцеся да шматлікіх забавак і нястрымнай весялосці! -
Велаквест «Еду ў госці да Дзеда» ў Белавежскай пушчы
12-Красавiка-2024Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашае ўсіх аматараў актыўнага адпачынку 20 красавіка 2024 наведаць велаквест «Еду ў госці да Дзеда», прымеркаваны да адкрыцця летняга турыстычнага сезона 2024. -
Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»
04-Красавiка-2024Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры! -
Святочнае мерапрыемства «Гуканне птушак» і сустрэча вясны ў Белавежскай пушчы
27-Сакавiка-2024Белавежская пушча запрашае ўсіх ахвотнікаў наведаць святочную імпрэзу «Гуканне птушак» і сустрэча вясны 6 красавіка 2024 года. Правядзіце свой выходны разам з сям'ёй у Белавежскай пушчы на імпрэзе, прысвечанай першым вестунам вясны - птушкам!