ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : АТТ - Лепшы прадпрымальнік 2012 года

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь2

АТТ - Лепшы прадпрымальнік 2012 года

06-Снежня-2013
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 5 снежня 2013г. падпісаў Указ № 549, якім вызначаны пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2012 года». У адпаведнасці з указам лепшым прадпрымальнікам у сферы турызму і гасцінічнага абслугоўвання прызнана ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму»
Выказваем падзяку Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Міністэрству эканомікі за высокую ацэнку нашай працы!

«Лепшы прадпрымальнік года» — мерапрыемства, якое праводзіцца ў мэтах папулярызацыі прадпрымальніцтва, павышэння дзелавой актыўнасці і прафесіяналізму суб'ектаў прадпрымальніцтва.

Конкурс праводзіцца ў рэспубліцы штогод з 1998 года. У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік года», зацверджаным указам №305, Конкурс праводзіцца па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за мінулы каляндарны год па 16 намінацыях.

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ўзнагароджанне ад яго імя пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу ва ўрачыстай абстаноўцы будзе праводзіць прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.