ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Выстава манументальнага сценапісу са Спаса-Праабражэнскай царквы

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1

Выстава манументальнага сценапісу са Спаса-Праабражэнскай царквы

24-Кастрычнiка-2014
Мастацкая галерэя Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by рады паведаміць пра адкрыццё ўнікальнай выставы манументальнага сценапісу з Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

Больш за 7 гадоў рэстаўратары з Беларусі і Расіі працавалі над роспісамі сцен храма. Здымаючы алейныя выявы пласт за пластом спецыялісты дайшлі да фрэсак XII стагоддзі, якія былі намаляваны візантыйскімі майстрамі, запрошанымі Ефрасінняй Полацкай для будавання царквы. Гэта фрэскі, якія з'явіліся ў храме першымі, яны зараз і застаюцца на яго сценах. Знятыя па новай рэстаўрацыйнай тэхналогіі пласты выяў XIX стагоддзя былі замацаваны і перанесены на палотны, якія зараз пададзены ў Мастацкай галерэі. На выставе дэманструюцца два пласты фрэсак - 1885 і 1835 гг. Нічога падобнага не не толькі ў нашай краіне, але і ў свеце. Вынікі падобнай рэстаўрацыі ў іншых месцах можна ўбачыць толькі ў невялікіх фрагментах, у Полацку ж пададзены велізарныя кампазіцыі па 2 – 2,5 метра.Манументальныя выявы будуць дэманстравацца ў Нацыянальным Полацкам гісторыка-культурнага музея-запаведніка да канца 2014 года

Наведаць Полацкую мастацкую галерэю можна ў рамках экскурсіі, а адправіць заяўку на баняваннi можна ўжо зараз.