Экскурсія Строчыцы
Экскурсія - Строчыцы
Праграма экскурсі - Строчыцы
-
Збор групы
-
Пераезд у Строчыцы (23 км)
-
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Музей пад адкрытым небам "Строчыцы" - гэта ўнікальнае месца ў Беларусі, дзе сабраны ўсе віды хатніх і грамадскіх пабудоў беларускіх жыхароў мінулых стагоддзяў. Пры стварэнні музея былі перавезены на яго тэрыторыю дамы з розных куткоў краіны, царквы, хаты сялян, млын, студні і іншае. У музеі Вы убачыце розныя тыпы вясковай архітэктуры і побыту беларускай вёскі канца XVIII ст.: хаты заможнага селяніна; хаты серадняка і бедняка з адпаведнымі прадметамі побыту; млын; карчму; надворныя пабудовы; драўляныя царквы і іншыя пабудовы, дзе прадстаўлены ўзоры вырабаў з саломкі і керамікі, а таксама праводзяцца выставы беларускіх майстроў-умельцаў, - каля 40 старадаўніх будынкаў. Тут Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў рэспублікі: Паазер'е, Падняпроўе, Цэнтральны рэгіён з жыццём нашых продкаў, іх звычаямі і культурай.Па жаданні гасцей можа быць арганізавана анімацыйная праграма, пад час якой экскурсанты змогуць паўдзельнічаць у песнях, танцах, пагуляць у традыцыйныя гульні, памерацца моцай. Музей прапануе на выбар дарослым і дзецям некалькі варыянтаў анімаваных экскурсій: "Пшанічны каласок" - экскурсія для развіцця школьнікаў 1-2 класа, "Падарожжа ў мінулае" - займальная прыгода для дзяцей і дарослых, якія жадаюць акунуцца ў мінулае, "Інтэр'ер фотасалона кан. ХІХ - пач. ХХ стст.: "Свътописный кабинетъ" - для ўсіх, хто жадае даведацца больш аб мастацтве фатаграфіі, яго гісторыі і развіцці. Акрамя таго, Вы зможаце адсвяткаваць усе народныя святы ў спрадвечна -беларускім стылі - Масленіцу, Гуканне вясны, Каляды, свята Івана Купалы і астатнія.
-
АбедПа жаданні групы можа быць арганізаваны абед у "Беларускай карчме" на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту. Госці карчмы змогуць паспытаць нацыянальных беларускіх страў, паспрабаваць медавухі, хрэнавухі і збітня. "Беларуская карчма" аформлена ў спрадвечным беларускім стылі, сталы ўсцеляны ручнікамі, а пачастункі падаюцца ў гліняным посудзе падобным на той, з якога елі беларусы ў мінулых стагоддзях.
-
Пераезд у Мінск (23 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі