Экскурсія Строчыцы

Забраніраваць экскурсію Праграма экскурсіі

Кошт экскурсіі Строчыцы для індывідуальных і карпаратыўных груп

Кошты ў:

Кошт экскурсіі 2-78-1920-5253-68
Кошт за групу 29'075 37'115 54'982 60'397 Забраніраваць
Кошт за 1 чалавека ў групе ад 4'154 ад 1'953 ад 1'057 ад 888

У кошт уключана

  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • іншыя паслугі
  • абед
  • білеты на ўваход
    • Строчыцы 371 / 265
Маршрут: Мінск
Працягласць: 60 км
Працягласць: 05:00 г.
Від: Аўтобусна-пешая
Мова правядзення: беларуская

Экскурсія ў Строчыцы — гэта аднадзённая экскурсія з Мінска, якая знаёміць з традыцыйным укладам жыцця беларускай вёскі XVIII — пачатку XX стагоддзя. Падарожжа падыдзе тым, хто шукае цікавы адпачынак на выходныя недалёка ад Мінска і хоча дакрануцца да культурнай спадчыны краіны.

Падчас этнаграфічнай экскурсіі вы наведаеце Музей народнай архітэктуры і побыту — найбуйнейшы ў Беларусі музей пад адкрытым небам. На яго тэрыторыі сабраны сапраўдныя драўляныя пабудовы з розных рэгіёнаў Беларусі: сялянскія хаты, гаспадарчыя пабудовы, вятрак, царква, школа. Усё гэта стварае атмасферу даўнейшай беларускай вёскі дарэвалюцыйнага перыяду.

Экскурсія ў музей пад адкрытым небам у Строчыцах падыходзіць для турыстычных, школьных і карпаратыўных груп. Па жаданні магчымы удзел у інтэрактыўных праграмах, рамесных майстар-класах і сезонных фальклорных святах (па папярэдняй заяўцы).

Праграма экскурсіі

Праграма экскурсі - Строчыцы

  • Збор групы
    Збор групы
  • Пераезд
    Пераезд у Строчыцы (23 км)
  • Музей
    Музей Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
    Музей пад адкрытым небам "Строчыцы" - гэта ўнікальнае месца ў Беларусі, дзе сабраны ўсе віды хатніх і грамадскіх пабудоў беларускіх жыхароў мінулых стагоддзяў. Пры стварэнні музея былі перавезены на яго тэрыторыю дамы з розных куткоў краіны, царквы, хаты сялян, млын, студні і іншае. У музеі Вы убачыце розныя тыпы вясковай архітэктуры і побыту беларускай вёскі канца XVIII ст.: хаты заможнага селяніна; хаты серадняка і бедняка з адпаведнымі прадметамі побыту; млын; карчму; надворныя пабудовы; драўляныя царквы і іншыя пабудовы, дзе прадстаўлены ўзоры вырабаў з саломкі і керамікі, а таксама праводзяцца выставы беларускіх майстроў-умельцаў, - каля 40 старадаўніх будынкаў. Тут Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў рэспублікі: Паазер'е, Падняпроўе, Цэнтральны рэгіён з жыццём нашых продкаў, іх звычаямі і культурай.

    Па жаданні гасцей можа быць арганізавана анімацыйная праграма, пад час якой экскурсанты змогуць паўдзельнічаць у песнях, танцах, пагуляць у традыцыйныя гульні, памерацца моцай. Музей прапануе на выбар дарослым і дзецям некалькі варыянтаў анімаваных экскурсій: "Пшанічны каласок" - экскурсія для развіцця школьнікаў 1-2 класа, "Падарожжа ў мінулае" - займальная прыгода для дзяцей і дарослых, якія жадаюць акунуцца ў мінулае, "Інтэр'ер фотасалона кан. ХІХ - пач. ХХ стст.: "Свътописный кабинетъ" - для ўсіх, хто жадае даведацца больш аб мастацтве фатаграфіі, яго гісторыі і развіцці. Акрамя таго, Вы зможаце адсвяткаваць усе народныя святы ў спрадвечна -беларускім стылі - Масленіцу, Гуканне вясны, Каляды, свята Івана Купалы і астатнія.

  • Абед
    Абед
    Па жаданні групы можа быць арганізаваны абед у "Беларускай карчме" на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту. Госці карчмы змогуць паспытаць нацыянальных беларускіх страў, паспрабаваць медавухі, хрэнавухі і збітня. "Беларуская карчма" аформлена ў спрадвечным беларускім стылі, сталы ўсцеляны ручнікамі, а пачастункі падаюцца ў гліняным посудзе падобным на той, з якога елі беларусы ў мінулых стагоддзях.
  • Пераезд
    Пераезд у Мінск (23 км)
  • Заканчэнне экскурсіі

Карта маршруту экскурсіі Строчыцы

Водгукі кліентаў

  • Алеся, Мiнск
    Строчыцы
    30-Мая-2016 Экскурсовод Ирина Сергеевна учитывала все пожелания по экскурсии. Отвечала на все вопросы детей и взрослых. Рассказала много интересной информации. Очень много групп детей. На участие в квесте или занятиям по интересам ждали в очереди больше 40 мин