Экскурсія Стара-Віленскі шлях ( Залессе - Солы - Кушляны - Жупраны)
Экскурсія - Стара-Віленскі шлях ( Залессе - Солы - Кушляны - Жупраны)
У кошт уключана
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Дадаткова аплачваецца
- абед
- білеты на ўваход
- музей Ф.Багушэвіча ў Кушлянах 114 ₽ / 57 ₽
- Музей-сядзіба Агінскага 143 ₽ / 100 ₽
Праграма экскурсі - Стара-Віленскі шлях ( Залессе - Солы - Кушляны - Жупраны)
-
Збор групы
-
Пераезд у Залессе (120 км)
-
Залесскі палацава-паркавы ансамбль - сядзіба Агінскіх
Міхал Клеафас Агінскі - музыка - аўтар сусветна вядомага паланэза «Развітанне з Радзімай» і музыкі польскага гімна «Яшчэ Польшча не загінула», рэвалюцыянер, дзяржаўны дзеяч, рафінаваны арыстакрат, нястомны патрыёт, воін, гісторык, сем'янін, будуарны лавелас і нават вечны даўжнік… З 68 гадоў, пражытых Міхалам Клеафасам, амаль траціна - 20 гадоў - прыйшлася на Залессе. Гасцінная сям'я Міхала Клеафаса заўсёды рада гасцям у сядзібе. Як і некалькі стагоддзяў таму, тут правяцца балі, праводзіць свае выступленні батлеечны тэатр, паэты-пачаткоўцы даюць на суд грамадскасці свае вершы. -
Пераезд у Смаргонь (12 км)
-
Смаргонскі касцёл Святога Міхаіла Архангела (вонкавы агляд)
За 400 гадоў існавання будынак паспеў паслужыць і кальвіністам, і каталікам, і праваслаўным, і атэістам. Аднак і сёння мае славу былога Кальвінскага Збору. Вашай увазе незвычайны помнік архітэктуры перыяду рэнесанс. У ім спалучаецца суровая прастата і маналітнасць, ваяўнічасць і рытмічныя дэкарацыі. -
АбедПа жаданні групы абед можа быць арганізаваны ў адной з кавярняў горада Смаргоні або на сельскай сядзібе. У летні час магчым пікнік на свежым паветры.
-
Пераезд у Солы (16 км)
-
Касцел Дзевы Марыі Ружанцовай ў Солах (вонкавы агляд)
Вельмі эфектнае аблічча касцёла, безумоўна, робіць уражанне. Асіметрычны і хупавы - ён не падобны ні на адзін іншы храм. Грацыёзнае і элегантнае ўвасабленне стылю мадэрн. Зазірнем унутр - вельмі нетрывіяльныя фрэскавыя сюжэты не пакінуць Вас абыякавымі. Абарона Яснагорскага манастыра ў Чэнстахове ў 1655 годзе падчас уварвання шведаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай і «Цуд над Віслай» з савецка-польскай вайны 1919- 1921 гг. А ці ведаеце Вы, дзе была падпісана дамова аб перамір'і паміж Нямеччынай і тады ўжо Савецкай Расеяй? Сардэчна запрашаем у Солы. -
Пераезд у Кушляны (8 км)
-
Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»
На Гарадзеншчыне, у мястэчку Кушляны, у 1896 годзе пабудаваў уласную хату Францішак Багушэвіч. Ён уклаў у яе душу і правёў тут апошнія гады жыцця. Менавіта тут, гуляючы па пакоях паэта, Вы даведаецеся пра яго вялікую асобу. Тут вы пачуеце пра першыя яго паэтычныя складанкі: «Дудка беларуская», «Смык беларускі» - такія простыя назвы, але такі глыбокі сэнс. Гэта вельмі атмасфернае месца захавала для нас саму хату, каменную адрыну, альтанку. Паэта помняць і прысад парка, пасаджанага яго рукамі і камень схоў. Схоў, які захоўваў рукапісы на роднай мове, пісаць на якой было забаронена. Помняць паэта-адваката і мясцовыя жыхары, якія разам з прыхільнікамі на камені-схове пакінулі надпіс: «Памяцi Мацея Бурачка. 1900 г.» -
Пераезд у Жупраны (11 км)
-
Жупранскі касцел Пятра і Паўла (вонкавы агляд)
Петрапаўлаўскі касцёл у Жупранах у стылі неаготыкі - гэта помнік архітэктуры XIX стагоддзя, дзейны касцёл, нацыянальны набытак беларускага краю.. Касцёл быў закладзены яшчэ ў 1852 годзе графам Адамам Гутэн-Чапскім. Велічны манументальны будынак, з сапраўды асаблівай архітэктурай і магутнымі сценамі - упрыгожванне Жупранаў, «Старавіленскага шляху» і беларускай зямлі. -
Пераезд у Мінск (140 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі