- Галоўная
- →
- Экскурсіі па Беларусі з Мінску
- →
- Стара-Віленскі шлях ( Залессе - Солы - Кушляны - Жупраны)
Экскурсія Стара-Віленскі шлях ( Залессе - Солы - Кушляны - Жупраны)
Забраніраваць экскурсію Праграма экскурсііКошт экскурсіі Стара-Віленскі шлях ( Залессе - Солы - Кушляны - Жупраны) для індывідуальных і карпаратыўных груп
Кошт экскурсіі | 2-7 | 8-19 | 20-52 | 53-68 | |
---|---|---|---|---|---|
Кошт за групу | 30'243 | 48'691 | 74'123 | 78'255 | Забраніраваць |
Кошт за 1 чалавека ў групе | ад 4'320 | ад 2'563 | ад 1'425 | ад 1'151 |
У кошт уключана
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Дадаткова аплачваецца
- абед
- білеты на ўваход
- музей Ф.Багушэвіча ў Кушлянах 107 / 54
- Музей-сядзіба Агінскага 268 / 161
Экскурсія «Старавіленскі шлях» — гэта аднадзённы тур па маршруце Залессе — Солы — Кушляны — Жупраны, прысвечаны падарожжу па адной з найважнейшых гістарычных дарог Вялікага Княства Літоўскага. Як і дзевяць стагоддзяў таму, гэты шлях пачынаецца ў Мінску і вядзе ў Вільню — сталіцу некалі магутнай дзяржавы.
У межах тура вы наведаеце сядзібу Агінскіх у Залессі, дзе жыў выбітны кампазітар, дзяржаўны дзеяч і дыпламат Міхал Клеафас Агінскі. Таксама вас чакае агляд кастёла Дзевы Марыі Ружанцовай у Солах і кастёла Святога Міхаіла Арханёла ў Смаргоні.
Акрамя таго, вы пабываеце ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча «Кушляны» — месцы, дзе жыў і працаваў класік беларускай літаратуры. Завяршэннем маршруту стане Пятрапаўлаўскі касцёл у Жупранах — помнік архітэктуры XIX стагоддзя, звязаны з культурнай і рэлігійнай гісторыяй рэгіёна.
Аднадзённы тур «Старавіленскі шлях» падыдзе для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і архітэктурнай спадчынай Беларусі. Па запыце магчыма арганізацыя індывідуальных тураў па маршруце Залессе — Солы — Кушляны — Жупраны з улікам пажаданняў удзельнікаў.
Праграма экскурсі - Стара-Віленскі шлях ( Залессе - Солы - Кушляны - Жупраны)
-
Збор групы
-
Пераезд у Залессе (120 км)
-
Залесскі палацава-паркавы ансамбль - сядзіба Агінскіх
Сядзіба Агінскага ў Залессі – адзін з самых вядомых гістарыка-культурных аб'ектаў Беларусі. Яна належала знакамітаму кампазітару і палітычнаму дзеячу Міхалу Клеафасу Агінскаму, які ператварыў яе ў цэнтр культуры і мастацтваў, вядомы як «Паўночныя Афіны». У ансамбль уваходзяць палац у стылі класіцызму, маляўнічы ландшафтны парк, сажалка і ратонда. Менавіта тут Агінскі ствараў свае творы, хоць яго знакаміты паланэз «Развітанне з Радзімай», паводле некаторых звестак, быў напісаны ў Венецыі. Пасля смерці кампазітара сядзіба паступова прыйшла ў заняпад, але ў XXI стагоддзі яе аднавілі і адкрылі як музейна-культурны цэнтр. -
Пераезд у Смаргонь (12 км)
-
Смаргонскі касцёл Святога Міхаіла Архангела (вонкавы агляд)
Смаргонскі касцёл Святога Міхала Арханёла – велічны храм у неагатычным стылі, які зачароўвае сваёй прыгажосцю і гісторыяй. Высокія шпілі, вытанчаныя вітражы і асаблівая атмасфера прыцягваюць падарожнікаў, якія жадаюць дакрануцца да мінулага. -
АбедПа жаданні групы абед можа быць арганізаваны ў адной з кавярняў горада Смаргоні або на сельскай сядзібе. У летні час магчым пікнік на свежым паветры.
-
Пераезд у Солы (16 км)
-
Касцел Дзевы Марыі Ружанцовай ў Солах (вонкавы агляд)
Вельмі эфектнае аблічча касцёла, безумоўна, робіць уражанне. Асіметрычны і хупавы - ён не падобны ні на адзін іншы храм. Грацыёзнае і элегантнае ўвасабленне стылю мадэрн. Зазірнем унутр - вельмі нетрывіяльныя фрэскавыя сюжэты не пакінуць Вас абыякавымі. Абарона Яснагорскага манастыра ў Чэнстахове ў 1655 годзе падчас уварвання шведаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай і «Цуд над Віслай» з савецка-польскай вайны 1919- 1921 гг. А ці ведаеце Вы, дзе была падпісана дамова аб перамір'і паміж Нямеччынай і тады ўжо Савецкай Расеяй? Сардэчна запрашаем у Солы. -
Пераезд у Кушляны (8 км)
-
Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»
На Гарадзеншчыне, у мястэчку Кушляны, у 1896 годзе пабудаваў уласную хату Францішак Багушэвіч. Ён уклаў у яе душу і правёў тут апошнія гады жыцця. Менавіта тут, гуляючы па пакоях паэта, Вы даведаецеся пра яго вялікую асобу. Тут вы пачуеце пра першыя яго паэтычныя складанкі: «Дудка беларуская», «Смык беларускі» - такія простыя назвы, але такі глыбокі сэнс. Гэта вельмі атмасфернае месца захавала для нас саму хату, каменную адрыну, альтанку. Паэта помняць і прысад парка, пасаджанага яго рукамі і камень схоў. Схоў, які захоўваў рукапісы на роднай мове, пісаць на якой было забаронена. Помняць паэта-адваката і мясцовыя жыхары, якія разам з прыхільнікамі на камені-схове пакінулі надпіс: «Памяцi Мацея Бурачка. 1900 г.» -
Пераезд у Жупраны (11 км)
-
Жупранскі касцел Пятра і Паўла (вонкавы агляд)
Петрапаўлаўскі касцёл у Жупранах у стылі неаготыкі - гэта помнік архітэктуры XIX стагоддзя, дзейны касцёл, нацыянальны набытак беларускага краю.. Касцёл быў закладзены яшчэ ў 1852 годзе графам Адамам Гутэн-Чапскім. Велічны манументальны будынак, з сапраўды асаблівай архітэктурай і магутнымі сценамі - упрыгожванне Жупранаў, «Старавіленскага шляху» і беларускай зямлі. -
Пераезд у Мінск (140 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі