ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Экскурсія Этнакультурны комплекс Наносы-Наваселле

старэйшыя за 18 гадоў

да 18 гадоў

Экскурсія - Этнакультурны комплекс Наносы-Наваселле

У кошт уключана

  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • абед
  • білеты на ўваход
    • 1'901 / 1'287

Праграма экскурсі - Этнакультурны комплекс Наносы-Наваселле

  • Збор групы
    Збор групы
  • Пераезд
    Пераезд у Нарач (150 км)
  • Славутасць
    Славутасць «Наносы-Наваселле» Агратурыстычны комплекс
    Падчас вандроўкі Вы наведаеце Вадзяны млын з размешчаным у ім Музеі хлеба, дзе Вы пазнаёміцеся з гісторыяй хлебапячэння ў Беларусі і ўвачавідкі ўбачыце, як з'яўляецца хлеб. У Музеі самавараў, дзе захоўваецца найбуйная ў краіне калекцыя самавараў - ад маленечкіх да велізарных, ад медных да залатых - пазнаяце асаблівасці цырымоній чаявання ў розных краінах. Цікавая будзе і экспазіцыя рэдкіх манет. Далей Вы пройдзеце на Назіральную вышку, адкуль зможаце палюбавацца прыгажосцямі гэтага маляўнічага месца, а таксама адкрыеце сакрэты падрыхтоўкі медавухі і самагонкі ў змесцаваным тут музеі самагонных апаратаў. На трыбунах спартовага манежа Вас прыемна здзівіць коннае спартова-цыркавое шоў у выкананні зорак сусветнага ўзроўня. Аматараў рэтра-тэхнікі не пакіне абыякавымі калекцыя аўтамабіляў савецкага перыяду, якія захаваны ў арыгінальным стане.
    Для тых, хто плануе застацца з ночаўкай, рэкамендуем паглядзець больш падрабязную інфармацыю аб комплексе «Наносы» .
  • Абед
    Абед
    Па жаданні групы, можа быць арганізаваны абед, які ўключае стравы нацыянальнай беларускай кухні, прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах.
  • Вольны час
    Вольны час
    Вольны час. Вы зможаце нацешыцца прыгожымі пейзажамі, прагуляцца па беразе Нарачы і па маляўнічых вулачках комплексу, зрабіць фота і набыць памятныя сувеніры.
  • Пераезд
    Пераезд у Мінск (150 км)
  • Заканчэнне экскурсіі