ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Дзень памяці свяціцеля Кірылы, біскупа Тураўскага

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Дзень памяці свяціцеля Кірылы, біскупа Тураўскага

Дзень памяці свяціцеля Кірылы, біскупа Тураўскага

З году ў год у гэты дзень праваслаўныя хрысціяне ўспамінаюць набожнае жыцьцё біскупа, асветніка і пісьменніка Кірылы Тураўскага. Удзячныя нашчадкі захоўваюць і шануюць памяць свяціцеля за яго духоўна-асветніцкую спадчыну, якая з'яўляецца для ўсяго ўсходняга славянства сімвалам адзінства славянскіх народаў. У яго гонар ўсталёўваюцца помнікі, узводзяцца храмы. Не стане выключэннем і гэты год - 11 мая 2017 г. аддзелам ідэалагічнай працы, культуры і справамі моладзі Жыткавіцкага райвыканкама ДУК «Тураўскі гарадскі дом культуры» будзе арганізавана святочнае мерапрыемства «Дзень памяці свяціцеля Кірылы, біскупа Тураўскага». Удзел у гэтым свяце прымуць: Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, які на месцы старажытнага сабора Тураўскіх епіскапаў на Замкавай гары праводзіць Боскую літургію, беларускія праваслаўныя біскупы, архірэі з Польшчы, Расіі, Украіны, шматлікія паломнікі.

Гасцям г. Тураў гасцінна расчыняць свае дзверы ўтульныя гасцініцы. Забраніраваць нумары можна ўжо зараз на інтэрнэт-партале Belhotel.by у раздзеле Гасцініцы Тураў.

Падрабязна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі горада Тураў можна, наведаўшы экскурсію «Старажытны Тураў», а заказаць экскурсію можна тут.

Месца: Гарадзішча старажытнага Турава, Замкавая гара, г. Тураў
Час: 11 мая 2017 г.