ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Абрад «Перанос свечкі»

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Абрад «Перанос свечкі»

Абрад «Перанос свечкі»

5 чэрвеня 2017 г. у в. Навінкі Калінкавіцкага раёна пройдзе абрад «Перанос свечкі».

У вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёна захаваўся жывы абрад «Перанос свечкі», які існуе з пачатку 19 стагоддзя. Раз у год, менавіта на другі дзень Тройцы, у панядзелак, Ікону і «Свечка» пераносяць з хаты ў хату. Ад хаты, дзе была «Свечка» і праз усю вуліцу да наступнай хаты, куды пераносяць свечку, дарогу засцілаюць суцэльным палатном (ручнікамі) і ўпрыгожваюць кветкамі. Ікону, як правіла, нясуць дзяўчаты з роду гаспадароў хаты, якая прымае «Свечка», ўсе жыхары вёскі, асабліва хворыя, нямоглыя “падлазяць” пад Ікону, пакуль яе нясуць да другой хаты, просяць у Бога здароўя, дапамогі…На працягу некалькіх гадоў «Свечка» абыходзіць усю вёску.

Месца:. д. Навінкі Калінкавіцкага раёна, Гомельская вобласць.
Час: 5 чэрвеня 2017 г.