ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер»

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер»

Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер»

Магілеў , Фэст 1 - 31 Кастрычнiка 2017

Міжнародны музычны фэст «Залаты Шлягер» упершыню быў арганізаваны ў лістападзе 1995 года пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Фестываль «Залаты Шлягер» - унікальная з'ява ў культурным жыцці не толькі рэспублікі і вобласці, але і ў міжнародным жыцці ў цэлым. Гэта цудоўнае свята музыкі і песні, яго заўсёды адрознівалі і адрозніваюць высокае паэтычнае слова, глыбокі лірызм і сардэчнасць, бо ідэя фэсту першапачаткова паўстала з жадання сабраць разам «забытых» артыстаў, якія складаюць "залаты фонд" савецкай песні.

У рамках фестывалю праводзіўся конкурс маладых выканаўцаў, лаўрэаты і дыпламанты якога сталі шырока вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Гэта Наталля Падольская, Ірына Дарафеева, Наталля Тамела, Іскуі Абалян, Руслан Аляхно, Ганна Мушак, Павел Усовіч (Беларусь), Яўген Гор (Расія), Тэймураз Боджгуа (Грузія) і інш.

Месца: Магілёў

Час: кастрычнік 2017