ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Юбілейны 50-ты Мемарыял iмя К. П. Арлоўскага па веласіпедным спорце на шашы

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Юбілейны 50-ты Мемарыял iмя К. П. Арлоўскага па веласіпедным спорце на шашы

Юбілейны 50-ты Мемарыял iмя К. П. Арлоўскага па веласіпедным спорце на шашы

Юбілейны 50-ты Мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага па веласіпедным спорце на шашы пройдзе ў ліпені. Штогод спаборніцтвы збіраюць спартсменаў з усіх куткоў краіны.
Кірыла Пракопавіч Арлоўскі нарадзіўся ў вёсцы Мышкавічы. Быў кіраўніком партызанскага дыверсійнага атрада ў Польшчы, з'яўляўся удзельнікам грамадзянскай вайны ў Іспаніі і савецкім разведчыкам ў Кітаі, узначальваў партызанскі атрад у час Вялікай Айчыннай вайны. І нават пазбавіўшыся абедзвюх рук, гэты мужны чалавек не паў духам. Быў удастоены многіх дзяржаўных узнагарод. Яго імем названы вуліцы і школы.
У праграме мерапрыемства: урачыстае адкрыццё, групавыя жаночыя і мужчынскія веласіпедныя гонкі на розныя дыстанцыі, а таксама падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.

Месца: Магілёўская вобл., Кіраўскі р-н, аг. Мышкавічы
Час: 1-31 ліпеня 2018 г.