ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Палац Румянцавых i Паскевічаў

Замовіць экскурсію
Тып: Палацы і сядзібы, Паркі, скверы Стыль: класіцызм Дата ўтварэння: 1785 - 1793 гг Статус: Міжнароднага значэння пл. Леніна 4, г. Гомель

Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў - помнік культуры Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў. З яго гісторыяй звязаны жыццё і дзейнасць знакамiтых людзей Расійскай імперыі - дзяржаўных дзеячаў, князёў Румянцавых і Паскевічаў. Сёння палацава-паркавы комплекс з”яўляецца цэнтрам Гомеля - старадаўняга беларускага горада. У архітэктурны ансамбль уваходзяць палац, гарадскі парк, Петрапаўлаўскі сабор і капліца-пахавальня.

У другой палове XVIII стагоддзя імператрыца Кацярына II падарыла Гомель рускаму палкаводцу П.А.Румянцаву за заслугі перад айчынай. Ен вырашыў узвесці ў горадзе палац. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што архітэктарам праекта стаў I.Стараў, які праславіўся будаўніцтвам Таўрычнага палаца, Казанскага сабора і Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу. Аднак ёсць і тыя, хто лічаць, што дойлідамі палаца сталі Я.Аляксееў і Ю.Фельтэн.

У 1834 году вядомы рускі палкаводзец I.Ф.Паскевiч выкупіў палац за 800 тысяч рублёў. Ён працягнуў будаўніцтва архітэктурнага комплексу, які адпавядаў бы апошнім тэндэнцыям моды і асабістым поглядам новага ўладальніка. Князь Паскевіч запрасіў з Варшавы таленавітага архітэктара Адама Iдзкоўскага, які значна змяніў знешні выгляд палаца: з”явілася чатырохъярусная вежа вышынёй да 32 м. У ёй у пачатку XX стагоддзя размяшчаліся асабістыя пакоі князя. Тут жа знаходзіліся калекцыі батальнага жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падарункі князёў Паскевічаў ад расійскіх імператараў, узнагароды і іншыя асабістыя рэчы. Побач з палацам быў разбіты парк, дзе раслі рэдкія віды раслін, прывезеныя з розных куткоў свету. Пазней палацава-паркавы ансамбль папоўнілі выкапаная Лебядзіная сажалка, шматлікія клумбы і статуі.

Апошнімі ўладальнікамі палацава-паркавага комплексу былі сын фельдмаршала Фёдар Паскевіч і яго жонка Ірына. Пасля рэвалюцыі архітэктурны ансамбль Румянцавых-Паскевічаў быў канфіскаваны дзяржавай і яго калекцыі паслужылі асновай для стварэння тут Гомельскага абласнога краязнаўчага музея ў 1919 годзе.

Сёння палац уяўляе сабой кампактны двухпавярховы будынак, размешчаны на высокім цокалі. У яго цэнтры знаходзіцца бельведэр з вялікім купалам. Знешні палацавы дэкор цалкам выкананы ў стылі ранняга класіцызму. Калісьці на яго першым паверсе размяшчаліся выключна парадныя памяшканні. На другім паверсе знаходзіліся жылыя пакоі, на цокальным - размяшчалiся падсобная гаспадарка i прыслуга.

У цяперашні час першы паверх цэнтральнай частцы палаца ўяўляе сабой гістарычную рэканструкцыю былых княжацкіх памяшканняў: Калоннай залы, «Белай гасцінай», «Чырвонай гасцінай», Залы ўрачыстых прыёмаў (былой «Залатой сталовай»). У вежы сёння знаходзіцца музейная экспазіцыя «Уладальнікі Гомельскага маёнтка Румянцавы і Паскевічы”, дзе можна ўбачыць сапраўдныя карціны, скульптуры, мастацкую бронзу, зброю і асабістыя рэчы вядомых рускіх князёў.

Палацава-паркавы комплекс Румянцавых-Паскевічаў намаляваны на купюры наміналам 20 беларускіх рублёў. раскрыць увесь тэкст

Фота - Палац Румянцавых i Паскевічаў

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Палац Румянцавых i Паскевічаў

Размяшчэнне на карце - Палац Румянцавых i Паскевічаў

Адрас пл. Леніна 4, г. Гомель GPS Google: 52.42217′ N, 31.016665′ E