Слонімскі касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Замовіць экскурсіюГэты касцёл мае поўнае назву, як касцёл Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Уваходзіць у склад манастыра бэрнардынак. Слонімскі касцёл бернардынак узведзены ў 1664-1670 гг. у формах архітэктуры барока. Гэтая пабудова зальнага тыпу з вялікім паўкружжам адной апсіды. У галаўной часткі высіцца манументальная ярусная вежа. Яе аблічча асацыюецца з замкавымі вежами мінулых стагоддзяў: тая ж аскетычнасць дэкарацыі і масіўнасць формаў. Гладкая сцяна апсіды, якая выходзіла раней на гандлёвую плошчу, ўпрыгожана фігурнай рамай барочнага малюнка.
Каменны жылы корпус манастыра быў прыбудаваны пазней, ў 1764 г., і абноўлены пасля пажару ў 1793 г. Службы ў манастыры праходзілі да 1907 г. У цэлым, манастырскі комплекс спалучае ў сабе рысы барока, ракако і класіцызму.
раскрыць увесь тэкст