Замак Пішчалы
Замовіць экскурсіюПішчалаўскі замак - помнік архітэктуры ранняга этапу неаготыкі. Будаваўся ў 1822-25 гадах абшарнікам Пішчалай у якасці гарадской рэзідэнцыі па праекце губернскага архітэктара Чэхаўскага ў прадмесці Мінска Раманаўскай Слабадзе. Праз некалькі гадоў будынак быў выкуплены ва ўладальніка і пераўтвораны ў турму, за якой трывала замацавалася назва ”Пішчалаўскі замак”. Будынак каменны трохпавярховы, прамавугольны ў плане з 4 круглымі вежамі па кутах, накрыты вальмавым дахам. Абнесены каменнай сцяной, умацаванай контрфорсамі.
З 2-й паловы XIX ст. выкарыстоўваецца як турма. У ёй адбывалі пакаранне паплечнікі К. Каліноўскага, многія беларускія паэты, грамадскія і культурныя дзеячы: паэты Карусь Каганец, Алесь Гарун, Якуб Колас, драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Тут быў пакараны рэвалюцыянер Пулiхаў, які рабіў замах на мінскага губернатара Курлова, вінаватага ў расстрэлы мітынгу працоўных у кастрычніку 1905 г.
За час свайго існавання мінскі астрог дабудоўваўся, пашыраўся, аднак, у цэлым захаваў свой першапачатковы дамінуючы гатычны аб”ём. Мінскі астрог, сёння - следчы ізалятар папярэдняга зняволення МУС Рэспублікі Беларусь, - адно з нямногіх будынкаў горада, які на працягу амаль усёй сваёй гісторыі выкарыстоўваўся строга па прызначэнні. І пастаяльцаў у турме заўсёды хапала. Уцёкаў з гэтай турмы не было ўжо шмат дзесяцігоддзяў.
У сучаснай беларускай гістарыяграфіі, дарэчы, пастаянна адбываецца блытаніна наконт замка Пішчалы - у некаторых крыніцах яго называюць толькі архітэктарам, якія пабудавал гэты будынак, а ў шэрагу кніг - гаспадаром. Так ці інакш, але менавіта прозвішча дадзенага чалавека ўвекавечылі гэта архітэктурнае збудаванне, вядомае і дагэтуль як Пішчалаўскі замак. Многія нават лічылі яго адным з самых выдатных архітэктурных шэдэўраў Мінска. Так вядомы пісьменнік П. М. Шпілеўскі ў сваім займальным апісанні падарожжа па Беларусі адкрыта захапляўся «белакаменным, з прыгожымі круглымі вежамі» Пішчалаўскім замкам.
раскрыць увесь тэкст