Жодзінскі храм іконы Божай Маці Збавіцелькі
Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы
Дата ўтварэння: 1993 г
Статус: Без катэгорыі
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Жодзіна, пр. Ф. Скарыны, 6
Храм іконы Божай Маці «Збавіцелькі» знаходзіцца на праспекце Ф.Скарыны ў г.Жодзіна, Менскай вобл., Рэспублікі Беларусь. Храм пабудаваны ў канцы 20 ст. з цэглы.
Квадратны ў плане выцягнуты па вертыкалі аб'ём малітоўнай залі завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сферычным купалам. З франтальнага фасада далучана стройная па прапорцыях шатровая званіца, з тыльнага - паўкруглая апсіда, па баках - прытворы пад арачнымі пакрыццямі. Ніжні храм асвячоны ў імя св. велікамучаніка Панцеляймона.
Храм стылізаваны ў формах старажытнага рускага дойлідства.
раскрыць увесь тэкст