Будынак былога кобрынскага банка
Замовіць экскурсіюБудынак былога кобрынскага банка знаходзіцца на знакамітай цэнтральнай плошчы горада. Са старажытных часоў плошча афіцыйна звалася Замкавай, аднак жыхары называлі яе Банкаўскай. Плошча прымыкае да берага Мухаўца, дзе раней размяшчаўся Ніжні замак. Пазней на гэтым месцв быў гарадскі магістрат і ратуша. Папулярнай і даволі жывучай назвай ўсяго раёна было «Замак», хоць самаго замка ўжо не існавала. У XVIII стагоддзі плошча называлася Сянной, а затым Каменданцкай. У шасцідзесятых гадах XIX ст. на часткі яе быў узведзены праваслаўны сабор, а ў 1912 г. побач з ім узведзены будынак пазыковага дваранскага банка. Магчыма таму жыхары і ўсю плошчу звалі Банкаўскай. Будынак нясе архітэктурную каштоўнасць, выкананы ў класічным стылі з элементамі класіцызму.
раскрыць увесь тэкст