Экскурсія Барысаў, Бярэзіна, Студзенка ў 1812 годзе
Экскурсія - Барысаў, Бярэзіна, Студзенка ў 1812 годзе
У кошт уключана
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Дадаткова аплачваецца
- абед
- іншыя паслугі
- білеты на ўваход:
- 347 / 347
Праграма экскурсі - Барысаў, Бярэзіна, Студзенка ў 1812 годзе
-
Збор групы
-
Пераезд у Барысаў (95 км)
-
Помнік князю Барысу (вонкавы агляд)Барыс Усяславіч – сын легендарнага Ўсяслава Чарадзея. Пасля смерці бацькі ён заняў Полацкі пасад і шмат сіл аддаў распаўсюду на беларускіх землях хрысціянства. Менавіта яго імем названы ўнікальныя помнікі эпіграфікі, якія захаваліся да нашых дзён – «Барысавы камяні». І менавіта ён, паводле летапісаў, у 1102 годзе заснаваў горад на зліцці рэк Схі і Бярэзіны і назваў яго Барысавам.
-
Барысаўскi Ўваскрэсенскі Сабор (вонкавы агляд)Велічны і маляўнічы, святочны і высокамастацкі – так можна апісаць Барысаўскі Свята-Ўскрэсенскі сабор. Усяго за 3 гады, сіламі архітэктараў з Пецярбурга, мастакоў з Вільні і майстроў з Івянца, збудаваны быў твор мастацтва ў псеўдарускім стылі. Вялікая колькасць купалаў і ігра кантрастаў прыцягваюць да сабора ўвагу ўсіх гасцей і жыхароў горада.
-
Барысаўскі касцёл Нараджэння Дзевы Марыі (вонкавы агляд)Касцёл Ражства Найсвятой Дзевы Марыі - самая старая культавая пабудова Барысава, якая сёння ўпрыгожвае пляц горада. Гэты яркі прыклад архітэктуры позняга класіцызму стаў часткай плошчы, якая захавала рысы, характэрныя для забудовы менавіта XIX стагоддзя. Вы ўбачыце даволі цікавы ўзор правінцыйнай грамадзянскай архітэктуры. А ў самім касцёле знайшоў месца дзівам ацалелы пры пажары абраз з выявай Боскай Маткі ў срэбным акладзе, што трымае на руцэ блаславёнага немаўлятка Ісуса.
-
Земляныя ўмацаванні вайны 1812 г. (вонкавы агляд)Напярэдадні вайны з Францыяй востра ўстала пытанне пра абарону горада ад магчымага нападку непрыяцеля. Каля маста праз Бярэзіну планавалася ўзвядзенне артылерыйскіх батарэй. Нашэсцем войска Напалеона працы былі перапынены – так і не завершаны. Аднак шматлікія насыпы і равы адыгралі немалаважную ролю ў абароне Барысава ў 1812 годзе. Захаваныя ўмацаванні прызнаны помнікам гісторыі і дагэтуль маюць назву “Батарэі”.
-
АбедПа жаданні групы можа быць арганізаваны абед на сельскай сядзібе альбо пікнік з летні час года.
-
Пераезд у Брылі (18 км)
-
Брылёўскае поле«У свядомасці французскага народа Бярэзіна асацыюецца з серыяй няшчасцяў, якія пераследавалі кампанію напалеонаўскага войска... Я схіляю сваю галаву перад памяццю французскіх і рускіх салдатаў, якія ваявалі тут. Я схіляю сваю галаву перад беларускай зямлёй, якая стала прытулкам для гэтых салдатаў» - гэтыя словы пасла Францыі адлюстроўваюць памяць многіх народаў, чые прадстаўнікі ваявалі і загінулі тут у 1812 годзе. Бярэзінская пераправа блізу Барысава, па сведчанні гісторыкаў, стала самай змрочнай старонкай гісторыі войн Напалеона. Страціўшы каля 50 тысяч чалавек, вялікую частку артылерыі абозаў, 26 лістапада французскае войска перастала існаваць як арганізаваная баявая сіла. Падзеі тых гадоў захоўваюць мемарыяльныя знакі Брылеўскага поля.
Экскурсія можа быць дапоўнена анімацыйнай праграмай - гістарычнай рэканструкцыяй бітвы на Брылеўскім полі. Падчас гістарычнай рэканструкцыі бою рускіх салдатаў з войскам Напалеона Вы зможаце акунуцца ў атмасферу вайсковага жыцця 200-гадовай даўнасці, убачыць фрагменты атакі рускіх пяхотных войскаў.
-
Пераезд у Студзенка (14 км)
-
Помнік ахвярам вайны 1812 года ў в. СтудзенкаВелізарныя камяні-валуны, адпаліраваныя чорным гранітам – сімвалы цёмных, ледзяных хваль Бярэзіны, дзе ў 1812 годзе больш за 8 тысяч прадстаўнікоў шматлікіх еўрапейскіх дзяржаў знайшлі апошні прыстанак. Над камянямі антычны юнак-ваяр, забіты ворагам. А над ім – вайсковы сцяг. Студзёнка - гэта месца правальнага разгрому шматтысячнага войска Напалеона. Гэта месца лічыцца кавалачкам французскай зямлі. Часта тут можна сустрэць французаў, якія ўскладаюць кветкі ля памятнага знака.
-
Пераезд у Мінск (110 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі