ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Экскурсія Кушляны - Солы - Астравец - Гервяты - Варняны - Міхалішкі

старэйшыя за 18 гадоў

да 18 гадоў

Экскурсія - Кушляны - Солы - Астравец - Гервяты - Варняны - Міхалішкі

У кошт уключана

  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • білеты на ўваход
    • музей Ф.Багушэвіча ў Кушлянах 115 / 57
  • іншыя паслугі
  • абед

Праграма экскурсі - Кушляны - Солы - Астравец - Гервяты - Варняны - Міхалішкі

  • Збор групы
    Збор групы
  • Пераезд
    Пераезд у Кушляны (130 км)
  • Музей
    Музей Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»
    На Гарадзеншчыне, у мястэчку Кушляны, у 1896 годзе пабудаваў уласную хату Францішак Багушэвіч. Ён уклаў у яе душу і правёў тут апошнія гады жыцця. Менавіта тут, гуляючы па пакоях паэта, Вы даведаецеся пра яго вялікую асобу. Тут вы пачуеце пра першыя яго паэтычныя складанкі: «Дудка беларуская», «Смык беларускі» - такія простыя назвы, але такі глыбокі сэнс. Гэта вельмі атмасфернае месца захавала для нас саму хату, каменную адрыну, альтанку. Паэта помняць і прысад парка, пасаджанага яго рукамі і камень схоў. Схоў, які захоўваў рукапісы на роднай мове, пісаць на якой было забаронена. Помняць паэта-адваката і мясцовыя жыхары, якія разам з прыхільнікамі на камені-схове пакінулі надпіс: «Памяцi Мацея Бурачка. 1900 г.»
  • Пераезд
    Пераезд у Солы (8 км)
  • Славутасць
    Славутасць Касцел Дзевы Марыі Ружанцовай ў Солах
    Вельмі эфектнае аблічча касцёла, безумоўна, робіць уражанне. Асіметрычны і хупавы - ён не падобны ні на адзін іншы храм. Грацыёзнае і элегантнае ўвасабленне стылю мадэрн. Зазірнем унутр - вельмі нетрывіяльныя фрэскавыя сюжэты не пакінуць Вас абыякавымі. Абарона Яснагорскага манастыра ў Чэнстахове ў 1655 годзе падчас уварвання шведаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай і «Цуд над Віслай» з савецка-польскай вайны 1919- 1921 гг. А ці ведаеце Вы, дзе была падпісана дамова аб перамір'і паміж Нямеччынай і тады ўжо Савецкай Расеяй? Сардэчна запрашаем у Солы.
  • Пераезд
    Пераезд у Астравец (20 км)
  • Абед
    Абед
  • Славутасць
    Славутасць Астравецкі касцёл Космы і Даміяна
    Менавіта тут, у Астраўцы, у 1474 годзе ўпершыню, на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з'явіліся манахі-дамініканцы. касцёл Космы і Даміяна быў узведзены ў комплексе з дамініканскім кляштарам. Які шлях прайшлі манахі і храм, які існуе 6 стагоддзяў? Пра гэта і многае іншае Вы даведаецеся на экскурсіі.
  • Пераезд
    Пераезд у Варняны (14 км)
  • Славутасць
    Славутасць Варнянскі касцёл Св. Георгія
    Варняны - па-свойму дзіўнае мястэчка. Уся цэнтральная яго плошча - унікальны архітэктурны ансамбль XVIII - XIX стагоддзяў. А цэнтральнае ўпрыгожанне гэтай плошчы, безумоўна, Георгіеўскі касцёл. Пабудаваны яшчэ ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, ён з'яўляецца выдатным прадстаўніком стылю барока. Асноўны мастацкі акцэнт зроблены на галоўным фасадзе - на «твары» храма. Вытанчаны і ажурны яго сілуэт, пэўна, варты ўвагі.
  • Пераезд
    Пераезд у Міхалішкі (16 км)
  • Славутасць
    Славутасць Касцел Св. Міхаіла Архангела ў Міхалішках
    Дзень пры дні касцёл Святога Мiхаiла Арханёла вабіць аматараў вытанчанай архітэктуры. Зірніце на фота: строгае, недзе нават аскетычнае, вонкавае аблічча храма імітуе ваяўнічы твар сярэднявечнага замка. Але мае сэнс зазірнуць унутр - Вас уразіць кантраст і багатыя на ляпніну інтэр'еры. Гэта першы на тэрыторыі Беларусі храм у стылі «сармацкага» барока, пабудаваны па праекце бельгійскага архітэктара Крыштафа Пенса. Які, дарэчы, заснаваў цэлую дынастыю архітэктараў і дэкаратараў у Вялікім княстве Літоўскам. А асветлены храм у гонар галоўнага апекуна вялікакняскіх зямель - Міхала Арханёла.
  • Пераезд
    Пераезд у Гервяты (15 км)
  • Славутасць
    Славутасць Траецкі касцёл у Гервятах
    На адным з астраўкоў літоўскага насельніцтва, што захаваліся, у Беларусі, уражвае гасцей адзін з самых высокіх касцёлаў у краіне. Архітэктурны шэдэўр у неагатычным стылі нагадвае храм Нотр-Дам дэ Пары. Падкрэслівае і дапаўняе яго аблічча дзівосны ландшафт. У інтэр'ерах вытрыманага стылю гучыць 100-гадовы арган.
  • Пераезд
    Пераезд у Мінск (170 км)
  • Заканчэнне экскурсіі