ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Міхалішкі

Насельніцтва: 801 чал. Статус: Вёска Год заснавання: 1518 Гродзенская вобласць, Астравецкі раён

Размяшчэнне - Міхалішкі

Аграгарадок размешчаны ў 25 км да паўночнага ўсходу ад цэнтра горада Астравец на рацэ Вілія. Праз Міхалішкі праходзіць шаша Р45, яшчэ адна дарога вядзе з Міхалішкаў на Гервяты.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Міхалішкі

Упершыню Міхалішкі згадваюцца ў 1518 годзе, як валоданне ваяводы трокскага Рыгора Осціка.
У 1604 году Міхалішкі набыў Ян Бжастоўскi , які ў 1622 годзе заснаваў тут манастыр аўгустынцаў. Пры манастыры дзеяў шпіталь. Пры сыне Яна Бжастоўсткага Цыпрыяну Паўле Бжастоўскам у 1653 годзе ў мястэчку быў збудаваны каменны каталіцкі храм Арханёла Міхала.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Міхалішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
У 1920 годзе Міхалішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 - у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 Міхалішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. Статус селішча панізілі да вёскі.
З 25 снежня 1962 года да 6 студзеня 1965 года Міхалішкаўскі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёна.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Міхалішкі

Касцёл Св. Міхала Архангела .
Могілкавая каталіцкая капліца.
Яўрэйскія могілкі.
Помнік яўрэям - ахвярам Халакосту.
раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Міхалішкі? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Міхалішкі

Размяшчэнне на карце - Міхалішкі

GPS Google: 54.812913′ N, 26.158407′ E