- Галоўная
- →
- У госці да Зюзі Паазёрскага
- →
- Экскурсія
Экскурсія У госці да Зюзі Паазёрскага
Экскурсія - У госці да Зюзі Паазёрскага
У кошт уключана
- транспартныя паслугі
- паслугі атэставанага экскурсавода
- экскурсіі па праграме
Дадаткова аплачваецца
- абед
- білеты на ўваход
- 800 / 800
Праграма экскурсі - У госці да Зюзі Паазёрскага
-
Збор групы на чыгуначным вакзале г. Мінска -
Пераезд у Паставы (167 км) -
Пастаўскі касцёл Святога Антонія Падуанскага
(вонкавы агляд)Велічны неагатычны касцёл Святога Антонія Падуанскага (канец XVIII ст.) асвечаны ў гонар францысканскага прапаведніка-цудатворцы — аднаго з найбольш шанаваных святых Каталіцкага Касцёла, які дапамагае людзям знаходзіць не толькі матэрыяльнае, але і духоўнае: каханне, надзею, сумленне, Бога. Падчас экскурсіі госці даведаюцца пра драматычную гісторыю касцёла, яго аднаўленне і значэнне ў духоўным і культурным жыцці Пастаў.
-
Пастаўскi палац Тызенгаўза
Пастаўскі палац Тызенгаўза — выдатны помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, узведзены ў стылі класіцызм. Будаўніцтва палаца пачаў тагачасны ўладальнік Пастаў Антоній Тызенгаўз, а завяршыў Канстанцін Тызенгаўз — вядомы арнітолаг. Падчас экскурсіі госці даведаюцца пра будаўніцтва палаца, яго архітэктурныя асаблівасці, унікальны арніталагічны музей і ўклад роду Тызенгаўзаў у культуру і навуку Беларусі.
-
Абед -
Пераезд у Азёркі (5 км) -
У гасцях у Зюзі
Зюзя - унікальная фігура ў беларускім фальклоры. Ён лічыцца прапрадзедам Дзеда Мароза. Нашы продкі шанавалі Зюзю як заступніка завірух і маразоў. Нягледзячы на пацешнае імя, быў ён зусім не мілым персанажам. Хутчэй наадварот: важным і грозным. У снежні з'яўляўся ён людзям у выяве маладога, моцнага мужчыны з доўгай белай барадой. Але ўжо да лютага ператвараўся ў сівавалосага старца. Зрэшты, мог Зюзя і зусім лысым дзедам прыкінуцца. Са стагоддзямі ён ладна і ва ўсіх сэнсах падабрэў і радасна сустракае гасцей ва ўласнай сядзібе ў вёсцы Азярцы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. -
Вольны час -
Пераезд у Мінск (175 км) -
➥Заканчэнне экскурсіі


