Экскурсія Паломніцкі тур да Святой Валянціны Мінскай
Экскурсія - Паломніцкі тур да Святой Валянціны Мінскай
У кошт уключана
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Дадаткова аплачваецца
- іншыя паслугі
Праграма экскурсі - Паломніцкі тур да Святой Валянціны Мінскай
-
Збор групы
-
Пераезд у Станькава (46 км)
-
Станькаўскі сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх (вонкавы агляд)
Станькаўскі сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх – гэта куточак гісторыі і прыроды недалёка ад Мінска. Стары парк, велічная сядзіба і атмасферныя алеі ствараюць унікальную прастору для шпацыраў і адпачынку. -
Свята-Мікалаеўская царква ў Станькава
Шмат стагоддзяў назад на гэтым месцы стаяла драўляная царква, была яна адзінай для вернікаў. У сярэдзіне XIX стагоддзя граф Эмерык фон Гуттэн-Чапскі пачаў будаўніцтва новага каменнага храма - выкупіў праект імператарскага архітэктара Тона. З актыўным удзелам мясцовых жыхароў будаўніцтва ішло да 1858 года - храм высвянцілі ў гонар Свяціцеля і Цудатворца Мікалая. Што ён уяўляе сабою сёння Вам пакажа і распавядзе экскурсавод. -
Пераезд у Дзяржынск (10 км)Магілка Святой Валянціны размешчана ў 10 км ад Станькава і ў 8 км ад Койданава.
-
Магіла Святой Валянціны Мінскай (вонкавы агляд)
Пры жыцці, Блажэнная Валянціна запомнілася людзям як вельмі добры, спачувальны і набожны чалавек. Яна казала, што калі прыйсці да яе на магілу як да жывой, яна дапаможа. Так сягоння і адбываецца: з усіх канцоў Беларусі, краін Блізкага і Далёкага Замежжа на магілу Валянціны сцякаюцца шматлікія паломнікі, якія просяць дапамогі у Валянціны. Святая дапамагае выгаіцца ад сардэчных хвароб, бясплоддзя. -
Пераезд у Аталіна (27 км)
-
Вітаўская крыніца
Вы зможаце набраць воды ва ўнікальнай гаючай крыніцы, а таксама памаліцца і акунуцца ў хрысцільню са святой вадой. Крыніца дапамагае тым, у каго маюцца праблемы з сэрцам, хрыбетнікам і суставамі. Зафіксаваны шматлікія выпадкі цудоўнага вылячэння. Акунуцца ў хрысцільню можна ў любую пару года. Да крыніцы прыязджаюць шматлікія паломнікі з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы. -
Пераезд у Мінск (18 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі