Помнік Бібліі Брэсцкай
Замовіць экскурсіюЛёс Бібліі быў трагічным. Пасля смерці Радзівіла Чорнага яго сын, Мікалай Радзівіл Сіротка, быўшы заўзяты каталік, загадаў сабраць пратэстанцкія брэсцкія выданні бацькі і спаліць іх у двары Нясвіжскага замка. У гэтым полымі загінула і вялікая частка накладу Брэсцкай Бібліі. Цяпер яе ацалелыя асобнікі захоўваюцца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ім. М. Е.Салтыкова-Шчадрына ў г. Санкт-Пецярбургу, у бібліятэцы Акадэміі навук Літвы, у бібліятэцы Ягелонскага універсітэту ў г. Кракаве, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН ім. Я. Коласа ў Беларусі.
Памятны знак устаноўлены каля Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага 15 снежня 2017 года, бо менавіта тут захоўваецца асобнік, адноўлены ў 2003г. намаганнямі прафесара Ягелонскага універсітэта, дырэктара выдавецтва Collegium Columbinum Вацлава Валецкага і мецэната Пятра Кралікоўскага. раскрыць увесь тэкст