ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Сядзіба Бельскіх «Айчына»

Замовіць экскурсію
Тып: Палацы і сядзібы, Паркі, скверы Дата ўтварэння: 20 стагоддзе Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Жабінкаўскі р-н, п. Ленінскі

Сядзіба Бельскіх «Айчына» размешчана ў пасёлку Ленінскі, Жабінкаўскага р-на, Брэсцкай вобл., Рэспублікі Беларусь. Сядзіба была закладзена Бельскімі прыкладна ў канцы 18 - пач. 20 ст. і ўключала ў сябе сядзібны дом, парк, бровар, сыраварню, склад, флігель і іншыя гаспадарчы пабудовы.

Сядзіба займае плоскую, месцамі злёгку паніжаную тэрыторыю ўздоўж шашы. Сядзібны дом (доўгі драўляны аднапавярховы будынак на высокім падмурку) стаяў у глыбіні сядзібы. Ён меў высокі чатырохсхільны гонтавы дах з люкарнамі, невялікі ганак з 4 драўлянымі слупамі, якія нясуць трохкутны шчыт. За домам размяшчаўся парк. У другой палове 20 ст. Ксавер Бельскі пашырыў сядзібу. Значныя змены закранулі сядзібны дом. Парадны фасад упрыгожыў чатырохкалонны порцік з хваёвых калон. На паркавым фасадзе прыбудоўваецца вялікая тэраса з драўлянай балюстрадай. Ашалёванаму дому асаблівую прывабнасць надалі ярка белыя аканіцы.
У 1905 г. Ксавер атрымаў дазвол на будаўніцтва броварнага завода.
Аснову планіроўкі старога рэгулярнага парка складалі перасякальныя алеі, якія ўтвараюць сетку боскетаў. Таксама галоўнай асаблівасцю парка з'яўляецца стары дуб, які аб'яўлены помнікам прыроды. Узрост гэтага дуба вызначаўся гаспадарамі сядзібы ў 700-800 гадоў. Дрэва вышынёй да 25 м пры дыяметры ствала 2,6 м з'яўляецца адным з найбольш старых у парках Беларусі. Яго крона - велізарны шацёр у памеры 30х26 м. Ад ранейшай кампазіцыі захаваўся шэраг былой алеі, уздоўж якога праходзіць асноўная цяперашняя паркавая сцежка.

Ўздоўж дарогі з заходняга боку размешчаны спіртзавод, а да яго прымыкалі гаспадарчыя пабудовы. Праз разрэджаны парк з другога боку праглядаўся сядзібны дом. Будынак дамінавау ў паркавай кампазіцыі, размяшчаўся адасоблена сярод жывапіснага паркавага асяроддзя. З паўночнага боку параднага двара стаялі сыраварня і афіцына (часткова захавалася).

Сядзіба моцна пацярпела ў гады першай і другой сусветных войнаў. Згублены сядзібны дом з арыгінальнымі інтэр'ерамі і фамільнымі каштоўнасцямі. З малога салона дзверы наўпрост вялі ў сталовую, да якой прымыкала тэраса з выхадам у парк. У сталовай размяшчаліся 15 фамільных партрэтаў. У левай частцы дома знаходзілася мноства адносна меншых пакояў, размешчаных па абодва бакі калідора. Абстаноўка ў іх была сціплай, толькі ў галоўнай спальні мелася мэбля ў сціле ампір. Такая ж мэбля была і ў малым салоне, і ў бібліятэцы.

На сённяшні дзень сядзіба разладжана прыватнай забудовай. Насаджэнні парку здзічэлі, частка яго пераўвільготнена, разбіта дарогамі, водная сістэма не функцыянуе. У ліпені 2015 г. пад напорам ветру ўпала вялікая частка 800-гадовага дуба.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Сядзіба Бельскіх «Айчына»

Размяшчэнне на карце - Сядзіба Бельскіх «Айчына»

Адрас Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Жабінкаўскі р-н, п. Ленінскі GPS Google: 52.167537′ N, 24.103306′ E