ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Музей гісторыі горада Мінска

Замовіць экскурсію
Тып: Гістарычны Выставачныя экспазіцыі: 7 Размяшчэнне: Мінск, Мiнская вобласць

Музей гісторыі горада Мінска створаны 8 красавіка 2010 года. Першапачаткова музей размяшчаўся ў будынку – помніку архітэктуры ХІХ ст., размешчаным у гістарычным цэнтры на тэрыторыі Верхняга горада. У аснову фондаў музея пакладзена калекцыя археалагічных раскопак Мінска XI – XIX стст. (кераміка, вырабы са скуры, косці, дрэва, металу, ювелірныя ўпрыгажэнні, прадметы нумізматыкі і г.д.). Калекцыі размешчаны ў 8-мі будынках агульнай плошчай залаў 2898,83 кв.м.

У музеі прадстаўлены 5 пастаянных і 5 часовых экспазіцый, у якіх налічваецца больш за 11 тысяч музейных прадметаў. Сярод іх – 10 тысяч прадметаў асноўнага фонду і больш за тысячу - навукова-дапаможнага.

Супрацоўнікі музея прымаюць удзел у навукова-даследчай дзейнасці – пастаяннае вывучэнні гісторыі горада Мінска, распрацоўка навуковых канцэпцый экспазіцый па тэмах «Верхні горад», «Мінская ратуша», «Гісторыя коннай чыгункі ў Менску», «Гісторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу» і іншых. Штогод музей праводзіць культурна-масавыя мерапрыемствы – канцэрты, семінары, прэзентацыі. У музеі маецца сувенірная прадукцыі: альбомы, календары, магніты і інш..

У 2012 годзе музей узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за стварэнне экспазіцыі Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Фота - Музей гісторыі горада Мінска

    Экспазіцыі - Музей гісторыі горада Мінска

    1. Майстэрня-музей народнага мастака Беларусі Івана Міско
    2. Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва
    3. Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага прысвечана жыццёваму і творчаму шляху Героя Беларусі, народнага мастака Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Мінска М.А. Савіцкага; экспазіцыя «Мінск губернскі. Дваранскі побыт» – рэканструкцыі гістарычных інтэр'ераў XIX ст. Праводзяцца зменныя тэматычныя выставы, мерапрыемствы.
    4. Мінская гарадская ратуша экспазіцыя «Мінск у гістарычным прасторы. Картаграфічны кабінет», праводзяцца зменныя тэматычныя выставы.
    5. Флігель Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу экспазіцыя «Кола часу», прадметы гарадской матэрыяльнай і духоўнай культуры канца XIX - сярэдзіны XX стст. Праводзяцца зменныя тэматычныя выставы.
    6. Карэтная раскрывае гісторыю коннага транспарту г. Мінска XIX - першай чвэрці ХХ стагоддзя.
    7. Археалагічны музей праводзяцца зменныя тэматычныя выставы.

    Графік працы Музей гісторыі горада Мінска

    Размяшчэнне на карце - Музей гісторыі горада Мінска

    Адрас 220030 Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, пл. Свабоды, 15 GPS Google: 53.903335′ N, 53.903335′ E