Навіны : Старажытнае славянскае свята «Масленіца» у «Строчыцах»

Старажытнае славянскае свята «Масленіца» у «Строчыцах»
30-Студзеня-2023Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 25 лютага 2023 года на славянскае свята «Масленіца». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, пазбыцца нягод і няшчасцяў, якія суправаджалі Вас летась.
Масленіца - старажытнае славянскае свята, што сімвалізуе провады зімы. Унікальны музей «Строчыцы» дапаможа Вам акунуцца ў атмасферу самага вясёлага народнага свята, тут Вы зможаце ўзяць удзел у масленічных гуляннях, паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах. Кульмінацыяй свята стане ўрачыстае спальванне пудзіла зімы - «Марэны»! Гледзячы на гэты ачышчальны агонь, Вы будзеце зжываць нягоды і няшчасці, якія суправаджалі Вас у мінулым і з надзеяй чакаць прыходу сонечных, вясновых дзён.
Вас чакае яркая праграма:
- выступленне фальклорных калектываў;
- масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
- паказ беларускага ценявога тэатра «Вертэп»;
- паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
- правядзенне розных майстар-класаў для дарослых і дзяцей;
- рэканструкцыя абраду «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!);
- рэканструкцыя абраду «Немка»;
- рэканструкцыя абраду «Наведванне маладухі»;
- рэканструкцыя абраду «Наведванне жанчыны-павітухі»;
- масленічны слуп з прызамі;
- спальванне «Марэны»
Наведаць мерапрыемства «Масленіца» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.