ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Традыцыйнае свята Юр\'е ў музеі народнай архітэктуры і побыту

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3
Экскурсія Строчыцы

Традыцыйнае свята Юр'е ў музеі народнай архітэктуры і побыту

27-Красавiка-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць усіх жадаючых наведаць традыцыйнае свята Юр'е, якое
6 мая пройдзе з 14:00. Юр'е з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых абрадаў народнага земляробчага календара і адзначаецца вельмі відовішчна.

Юр'еў дзень - гэта свята ў гонар апекуна жывёл, жывёлагадоўлі і земляробства.
На ім Вас чакае:

  • Выступ гурта «Літвіны»,
  • майстар-клас па кавальскай справе,
  • майстар-клас па вырабе цацкі «конік»,
  • абрад першага выгану коней на полі,
  • абрад традыцыйнага абходу двароў з Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці,
  • беларускія народныя гульні і танцы,
  • традыцыйныя юр'еўскія песні,
  • гульні пастухоў.

Наведаць мерапрыемства «Юр'е» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.